Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Неўзабаве — новыя правілы ўвозу жывёл з Беларусі ў ЕС

16 верасня ўступаюць у сілу новыя правілы ўвозу сабак, катоў і тхароў з Беларусі ў ЕС.

1 каментарый
Неўзабаве — новыя правілы ўвозу жывёл з Беларусі ў ЕС

16 верасня ўступаюць у сілу новыя правілы ўвозу сабак, катоў і тхароў з Беларусі ў ЕС.

Беларусь і Расію выключылі са спіса краін, вызваленых ад абавязку праходзіць тэст на цітр антыцелаў да віруса шаленства, нагадвае Dzik Pic. Гэтае змяненне прадугледжвае трохмесячны перыяд чакання для сабак, катоў і тхароў перад уездам на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза, адлічваецца ад дня забору крыві для даследавання.

Калі гадаванец едзе ў Еўрасаюз

Галоўная дзяржаўная ветэрынарка Дэпартамента памежнага кантролю Літвы Аліцыя Заранковіч раней папярэджвала, што ад верасня гэтага года:

— для ўвозу ў Еўрасаюз сабак, катоў або тхароў з Беларусі трэба праводзіць тэст на антыцелы да шаленства;

— узор тэста на антыцелы да шаленства трэба ўзяць як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі супраць шаленства і як мінімум за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфіката і ўезду ў ЕС;

— тэст мае праводзіцца ў зацверджанай лабараторыі.

Гадаванцы таксама абавязаныя мець ветэрынарны сертыфікат узору ЕС, выдадзены дзяржаўным ветэрынарам трэцяй краіны. А яшчэ — падскурны мікрачып або татуіроўку (зробленую да 3 ліпеня 2011 года).

А што, калі гадаванец вяртаецца з ЕС у Беларусь?

У такой жывёлы мае быць пашпарт хатняй жывёлы для ўвозу ў ЕС; падскурны мікрачып або татуіроўка; прышчэпка ад шаленства. Плюс ад 16 верасня мае быць пададзеная інфармацыя, што жывёлу сералагічна праверылі на антыцелы да шаленства перад выездам з ЕС.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HR в World Of Wordpress
0

Спасибо, конечно за инфу, но стоило например рассказать что для тех кто уже в европе можно сделать тест в европе спокойно кататься дальше