Slack замарозіць уліковыя запісы расійцаў

Карпаратыўны месенджар Slack рассылае расійскім карыстальнікам апавяшчэнне пра тое, што функцыянаванне іх уліковых запісаў будзе прыпыненае на працягу 30 дзён.

2 каментарыя

«Нашыя даныя паказваюць на тое, што ваш уліковы запіс базуецца ў Расіі, пераважна выкарыстоўваецца карыстальнікамі з Расіі або іншым чынам звязаны з распаўсюджваннем у Расіі. На жаль, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам мы вымушаныя прыпыніць дзеянне вашага ўліковага запісу і прыпынім яго праз 30 дзён», — сказана ў паведамленні.

Месенджар пачаў адключаць расійскія акаўнты ў сувязі з санкцыямі ЗША з сакавіка 2022 года. У верасні 2024 года ўступяць у сілу новыя амерыканскія санкцыі, якія забароняць прадастаўляць любой расійскай асобе паслугі IT-кансультавання і праектавання, IT-падтрымкі і воблачных сэрвісаў для софту прадпрыемстваў, для праектавання і вытворчасці.

США запретили оказывать ИТ-услуги и продавать некоторый софт России
По теме
США запретили оказывать ИТ-услуги и продавать некоторый софт России
Amazon обвинили в передаче технологии распознавания лиц России
По теме
Amazon обвинили в передаче технологии распознавания лиц России
Microsoft отключила от своих сервисов половину корпоративных клиентов из России
По теме
Microsoft отключила от своих сервисов половину корпоративных клиентов из России

Читать на dev.by