Смартфон выбухнуў у руках у 8-гадовай дзяўчынкі, яна загінула
8-гадовая дзяўчынка загінула праз выбух мабільнага тэлефона, з якім яна гулялася. Трагедыя здарылася ўчора ў Індыі, піша Gizmochina.

Гаджат, пра які вядзецца гаворка — XiaomiRedmi Note 5 Pro. Адзначаецца, што падчас здарэння ён не знаходзіўся на зарадцы. Выбух, які выявіўся смяротным, адбыўся ад перагрэву. Судмедэксперты перадалі матэрыялы паліцыі і сабралі рэшткі смартфона для падрабязнейшага вывучэння. Для высвятлення дакладнай прычыны выбуху вядзецца расследаванне.
Паводле інфармацыі паліцыі, дзяўчынка атрымала сур’ёзную траўму твару і пералом далоні, таксама ёй адарвала пальчыкі на правай руцэ. Падчас выбуху дзяўчынка была дома з бабуляй. Дзяўчынка гулялася ў гульню, лежачы пад коўдрай. Бабуля выйшла на кухню, але раптам пачула гучны выбух, пасля якога знайшла ўнучку ў лужыне крыві.
Xiaomi пакуль ніяк не каментавала сітуацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.