Смартфоны выйгралі: распрацоўшчык АІ-гаджата AI Pin выставіў сябе на продаж
Канцэпт AI Pin так і не змог стаць заменнікам смартфона. Стартап Humanекі, які распрацаваў прыладу, шукае патэнцыйных пакупнікоў свайго бізнэсу.

Паводле даных Bloomberg, неўзабаве пасля першых аглядаў навінкі распрацоўшчыкі сутыкнуліся з жорсткай крытыкай абмежаваных магчымасцяў гаджата. Тады Humane звярнуўся па дапамогу да фінансавага кансультанта. Цяпер кампанія разглядае продаж бізнэсу за суму ў межах ад $750 мільёнаў да $1 мільярда. Выданне адзначае, што працэс пошуку знаходзіцца на ранняй стадыі і можа не прывесці да хоць якой угоды.
AI Pin выклікала бурныя абмеркаванні ў індустрыі, аднак рэліз расчараваў экспертаў і карыстальнікаў. Крытыкі паказвалі на праблемы з надзейнасцю і практычнасць гаджата. Кампанія паведаміла, што ліквідуе недахопы, напрыклад, непрацяглую аўтаномную працу, дакладнасць адказаў і час водгуку.
Шэраг буйных інвестараў, у тым ліку генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман, уклаў у стартап каля $230 мільёнаў. Пры канцы 2023 года кампанію ацэньвалі ў $800 мільёнаў. Пошукі патэнцыйнага пакупніка спалучаныя з высокай канкурэнцыяй у АІ-сферы: напрыклад, стартап Rabbit прапануе партатыўную прыладу Rabbit R1. Гаджат кіруе праграмамі з дапамогай АІ замест карыстальніка. Аднак карысць ад такой прылады таксама пад пытаннем.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну это было очевидно с самого начала.