СМІ: Huawei плануе канчаткова сысці з Расіі
Кітайская кампанія можа канчаткова сысці з Расіі, зараз Huawei ужо спыніла пастаўкі шэрагу тавараў.
Кітайская кампанія можа канчаткова сысці з Расіі, зараз Huawei ужо спыніла пастаўкі шэрагу тавараў.
Кітайская кампанія можа канчаткова сысці з Расіі, зараз Huawei ужо спыніла пастаўкі шэрагу тавараў.
Паводле даных «Известий», кампанія больш не пастаўляе смартфоны, ноўтбукі, планшэты, тэлевізары і іншую тэхніку ў Расію наўпрост. Паводле слоў рытэйлераў, яшчэ ўвесну Huawei спыніла пастаўкі базавых станцый расійскім тэлекамунікацыйным кампаніям. Афіцыйныя крамы кампаніі пачалі закрывацца ў чэрвені.
На хуткі сыход вытворцы з расійскага рынку паказвае інфармацыя пра здачу офіса ў Маскве ў арэнду. Пазначана, што офіс будзе здавацца з 1 лютага 2023 года — гэта можа паказваць на крайні тэрмін сыходу кампаніі з Расіі. Аналітыкі выказалі здагадку, што дзеянні Huawei звязаныя з ціскам з боку ЗША, якія прымушаюць тэхналагічныя кампаніі выбіраць паміж расійскім і сусветнымі рынкамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.