СМІ: iPhone 15 выйдзе з USB-C і тытанавым корпусам
Паводле справаздачы LeaksApplePro, кампанія заменіць самую дарагую мадэль iPhone 15 Pro Max на iPhone 15 Ultra.

Навінка атрымае корпус з тытану прэміум-класа замест нержавейнай сталі. Новы корпус робіць гаджэт больш устойлівым да драпін. Таксама ён будзе лягчэйшым за сучасныя смартфоны Apple. Так як матэрыял даражэйшы за сталь, гэта прывядзе да павелічэння цаны прылады.
Акрамя таго, у справаздачы пазначана, што смартфон можа быць абсталяваны 3-нм чыпам і портам USB-C замест раздыму Lightning. Прылада атрымае палепшаную франтальную камеру і аб’ёмнейшы акумулятар, што павялічыць час аўтаномнай працы гаджэта. Серыю iPhone 15 прадставяць на традыцыйнай восеньскай прэзентацыі Apple у верасні 2023 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.