СМІ: VK патрабуе ад тых, хто з'ехаў, тэрмінова вярнуцца, інакш звольняць
Кіраўніцтва кампаніі збіраецца звольніць супрацоўнікаў, якія з’ехалі з Расіі, калі тыя адмовяцца вяртацца.
Паводле даных тэлеграм-канала «Можам растлумачыць», ахвотным застацца за мяжой супрацоўнікам параілі загадзя шукаць новую працу, сцвярджае крыніца. Афіцыйна абвясціць пра такое рашэнне кампанія плануе да канца першага квартала 2023 года. У прэс-службе VK адзначылі, што супрацоўнікі працуюць у гібрыдным фармаце і могуць частку працы выконваць з дому.
Крыніца РБК заявіла, што кампанія не збіраецца звальняць супрацоўнікаў, што з’ехалі, праз дэфіцыт на рынку IT-спецыялістаў. Як і ў іншых кампаніях, банках і дзяржустановах, частка супрацоўнікаў з доступам да крытычных даных можа працаваць толькі з офіса. «Працаваць з-за мяжы такія супрацоўнікі не могуць, таму ім прапаноўваюць альбо вярнуцца, альбо займацца праектамі, якія не маюць на мэце наяўнасці доступаў да важных звестак», — дадаў суразмоўца РБК.
Падставай для звальнення працаўнікоў можа стаць законапраект, які забараняе тым, хто з’ехаў за мяжу, аддаленую працу па некаторых спецыяльнасцях. Пад дзеянне ініцыятывы могуць трапіць працаўнікі сферы інфармацыйнай бяспекі. Мінлічбы РФ выступала супраць таго, каб забарона распаўсюджвалася на айцішнікаў. Крыніца «МР» звязвае рашэнне кампаніі з падрыхтоўкай да новай хвалі мабілізацыі.
Читать на dev.by