Суаўтарка Poland. Business Harbour заступілася за праграму перад камісіяй
«Мне няма за што сябе вінаваціць, гэта было добрае рашэнне», — заявіла экс-міністарка развіцця Ядвіга Эмілевіч.
«Мне няма за што сябе вінаваціць, гэта было добрае рашэнне», — заявіла экс-міністарка развіцця Ядвіга Эмілевіч.
«Мне няма за што сябе вінаваціць, гэта было добрае рашэнне», — заявіла экс-міністарка развіцця Ядвіга Эмілевіч.
Перад камісіяй па расследаванні «візавага скандалу» выступіла Ядвіга Эмілевіч, былая віцэ-прэм’ерка і міністарка развіцця, якая называе сябе «адной з суаўтарак Poland.Business Harbour», паведамляе Dzik Pic са спасылкай на bankier.pl.
Яна расказала, чаму ў Польшчы наогул запусцілі праграму PBH. Паводле слоў Эмілевіч, гэта быў «эксперымент», які ствараўся ў складаных умовах праз сітуацыю ў Беларусі ў 2020-м. І, на яе думку, ідэя палягала ў тым, каб прыцягнуць у Польшчу беларускія ІТ-кампаніі, стартапы і айцішнікаў, якія на той момант актыўна перабіраліся ў Літву.
«Цяжка было сказаць, колькі кампаній, колькі айцішнікаў было прыцягнута і колькі з іх застанецца ў Польшчы», — дадала яна.
Эмілевіч таксама сказала, што не ведае, колькі віз было выдадзена грамадзянам Беларусі ў рамках PBH. Але адбор кампаній і стартапаў з Беларусі для ўдзелу ў праграме праводзіўся на конкурснай аснове.
Раней на камісіі казалі, што, паводле даных на 18 кастрычніка 2023 года, усяго выдалі 84 315 віз PBH. Аднак памежная служба налічыла толькі 13 259 чалавек, якія прыбылі ў Польшчу па Poland. Business Harbour.
Са сваёй пасады Эмілевіч сышла праз месяц пасля старту праграмы ў верасні 2020-га. Таму яна не ведае, з чыёй ініцыятывы праграма была распаўсюджаная на іншыя краіны.
«Мне няма ў чым сябе вінаваціць, гэта было добрае рашэнне, такая праграма мусіла быць падрыхтаваная», — заявіла Эмілевіч, пры гэтым падкрэсліла, што працу над ініцыятывай варта было пачаць раней.
Пры канцы Ядвіга Эмілевіч рэзюмавала, што прыпыненне добрай праграмы, якая дазваляе наймаць высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, з’яўляецца рашэннем, якое цяжка зразумець. Замест гэтага, паводле яе слоў, варта ўнесці неабходныя карэктывы.
На папярэдніх пасяджэннях камісіі былы кіраўнік PAIH казаў, што праграма атрымлівала пазітыўныя водгукі ад польскіх прадпрымальнікаў і PBH з’яўлялася канкурэнтнай перавагай Польшчы.
Нагадаем: МЗС вырашыла прыпыніць праграму Poland. Business Harbour пры канцы студзеня — як мінімум «да прыняцця рашэнняў, якія гарантуюць належную праверку кампаній і замежнікаў, што з’яўляюцца бенефіцыярамі».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Еще один выстрел в ногу демократии и помощь режиму.
Ты из будущего? Это если её не вернут. А если её вернут, исправив косяки [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie], то все правильно сделали.
И в чем помощь режиму- рабочие визы остались, оформляй да едь.
Оформи... Едь... Можешь еще в амбасаде в Грузии оформить
Помянем... Будзьма