Sony блакуе акаўнты PlayStation. Ніхто не ведае чаму
Карыстальнікі Sony PlayStation Network пачалі скардзіцца на нечаканае пастаяннае блакаванне акаўнтаў, якое адбываецца без тлумачэння прычын.
«Гэты ўліковы запіс заблакаваны ў PlayStation Network назаўжды ў сувязі з парушэннямі ўмоў абслугоўвання і карыстальніцкага пагаднення PlayStation Network», — напісана ў паведамленні, якое накіравала Sony аднаму з карыстальнікаў платформы. Скаргі на выпадкі блакавання сталі з’яўляцца на Reddit і ў іншых сацсетках.
У заблакаваных карыстальнікаў няма магчымасці падаць апеляцыю або вывесці грошы з рахунку. Аднаму карыстальніку ўдалося дамагчыся адказу ад падтрымкі, але ў ім быў стандартным скрыпт са словамі пра блакаванне акаўнта за парушэнне карыстальніцкай дамовы.
Sony пакуль не давала афіцыйных каментароў. На старонцы «Важныя апавяшчэнні» ў раздзеле тэхпадтрымкі афіцыйнага сайта няма новых публікацый, таксама нічога не сказана пра блакаванні ў афіцыйных акаўнтах PlayStation і AskPlayStation у сацсетках.
Читать на dev.by