Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Заснавальнік Tesla: аўтапілот можа каштаваць кампаніі будучыні

Ілан Маск зрабіў галоўнай фішкай аўтамабіляў Tesla беспілотны функцыянал — і адзін з заснавальнікаў кампаніі не асабліва гэтым задаволены.

1 каментарый
Заснавальнік Tesla: аўтапілот можа каштаваць кампаніі будучыні

Ілан Маск зрабіў галоўнай фішкай аўтамабіляў Tesla беспілотны функцыянал — і адзін з заснавальнікаў кампаніі не асабліва гэтым задаволены.

«На маю думку, нам трэба перастаць думаць, што ўсе гэтыя аўтаномныя тэхналогіі неадрыўныя ад электрычнага транспарту. Гэта розныя рэчы. Я б хацеў, каб людзі думалі пра вытворчасць машын, якімі могуць кіраваць людзі», — адзначыў Марцін Эберхард у інтэрв’ю Insider.

Эберхард быў гендырэктарам Tesla і пакінуў пасаду ў 2007 годзе, яшчэ да таго, як выйшаў на рынак яе першы электракар. Пазней яго месца заняў Маск. Паводле слоў Эберхарда, пры ім Tesla была засяроджаная зусім не на стварэнні софту, каб машыны маглі ездзіць самі.

«Усё гэтае глупства — аўтаномная функцыя FSD, аўтапілот — нічога гэтага не існавала, калі там быў я. Мы ўсё яшчэ спрабавалі зрабіць так, каб машына працавала, і ўвогуле не думалі пра ўсё гэта. [Аўтапілот] з’явіўся пазней. Гэта патрабуе нашмат, нашмат большага бюджэту, ніж мелі мы», — адзначыў ён.

На той момант, калі Эберхард сышоў з кампаніі, яна распрацоўвала кампактны спорткар Roadster на базе двухмеснага кабрыялета Lotus Elise.

Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў якія захацелі прафсаюз
Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз
Па тэме
Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз

Кафаўндар Tesla кажа, што ўхваляе сістэмы, якія дапамагаюць забяспечыць бяспеку, напрыклад, функцыі дапамогі кіроўцу, але не фанат «беспілотнікаў». Эберхард называе апантанасць Маска гэтай тэхналогіяй — прычым выпусціць паўнавартасны аўтапілот ён абяцае з года ў год ужо вельмі доўгі час — адной з галоўных небяспек для Tesla.

Таксама Эберхард лічыць памылкай разглядаць машыну ў якасці праграмнай платформы накшталт смартфонаў.

«Я маю iPhone, і кожнага разу, калі я ўсталёўваю нейкае праграмнае абнаўленне, у ім ёсць баг. Напрыклад, можа зламацца стужка навін. У гэтым няма нічога страшнага, бо на iPhone гэта проста нязручнасць. Але калі такі баг з’явіцца ў праграмным забеспячэнні, якое кантралюе, напрыклад, мае тармазы або стырно, ён можа стаць фатальным», — растлумачыў прадпрымальнік.

Стив Возняк обвинил Tesla в обмане, а Маска — в подражании Джобсу
Стив Возняк обвинил Tesla в обмане, а Маска — в подражании Джобсу
По теме
Стив Возняк обвинил Tesla в обмане, а Маска — в подражании Джобсу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

У них там что, травка закончилась? Мыслить начали по-человечески!