Сузаснавальнік Wargaming цяпер яшчэ і ў спісе «экстрэмістаў»

У пачатку 2023 года КДБ уключыў саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава ў пералік асобаў, датычных да «тэрарыстычнай» дзейнасці. Нядаўна яго завочна прысудзілі да 13 гадоў калоніі за фінансаванне «тэрарызму» і «экстрэмізму». А цяпер і залічылі да «экстрэмістаў» — абнаўленне ў адпаведным спісе МУС заўважылі незалежныя беларускія медыя.

1 каментарый

Разам з Кацалапавым, які ўжо «адбывае пакаранне», у «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», патрапілі яшчэ 6 чалавек. У ім стала 5964 прозвішчы.

Нагадаем, у ліпені ў дачыненні да Кацалапава была распачата спецвытворчасць. У пачатку кастрычніка яго завочна прысудзілі да 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 2,1 млн рублёў па трох артыкулах КК за фінансаванне «тэрарыстычнай» і «экстрэмісцкай» дзейнасці. Апеляцыю адхіліў Вярхоўны суд.

У Следчым камітэце заявілі, што прадпрымальнік пераводзіў дрэнным арганізацыям 750 тысяч рублёў.

«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
Па тэме
«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
Па тэме
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі

Читать на dev.by