Супрацоўнік Nvidia выпадкова паказаў зыходны код з папярэдняй працы — цяпер кампанію абвінавачваюць у крадзяжы даных
Кампанія-распрацоўшчык аўтамабільных тэхналогій Valeo Schalter und Sensoren падала ў суд на Nvidia, абвінаваціўшы яе ў прысваенні даных, якія складаюць камерцыйную тайну.
Кампанія-распрацоўшчык аўтамабільных тэхналогій Valeo Schalter und Sensoren падала ў суд на Nvidia, абвінаваціўшы яе ў прысваенні даных, якія складаюць камерцыйную тайну.
На думку пазоўніка, Nvidia атрымала канфідэнцыйныя даныя ад былога супрацоўніка Valeo Schalter und Sensoren Махамада Манірузамана. Перад звальненнем ён скапіяваў вялікую колькасць файлаў, у тым ліку зыходны код праграмы Valeo для паркоўкі са штучным інтэлектам і іншыя дакументы.
Работнік выпадкова паказаў скрадзеныя файлы на новай працы ў ходзе сумеснай відэаканферэнцыі з супрацоўнікамі Nvidia і Valeo. Падчас відэачата ён згарнуў акно са слайдамі, пасля чаго на экране высвецілася акно з зыходным кодам софту Valeo і надпісам ValeoDocs. Удзельнікі сустрэчы паспелі зрабіць скрыншоты, якія цяпер фігуруюць у судовым пазове.
У 2022 годзе ў Германіі распачалі крымінальную справу супраць Манірузамана. Яго асудзілі за супрацьзаконнае набыццё, выкарыстанне і разгалашэнне камерцыйнай таямніцы Valeo. Кампанія лічыць, што скрадзеныя даныя дазволілі Nvidia «паскорыць распрацоўку свайго першага софту для дапамогі пры паркоўцы і зэканомілі Nvidia мільёны, а магчыма, сотні мільёнаў долараў на выдатках на распрацоўку».
Прадстаўнікі Nvidia адмовіліся каментаваць пазоў. У лісце юрыстаў, якія прадстаўляюць кампанію, адпраўленым адвакатам Valeo, пазначана, што Nvidia нічога не ведала пра дзеянні супрацоўніка да таго моманту, пакуль ён не паведаміў, што ў Германіі супраць яго адкрытая крымінальная справа. Таксама кампанія «не зацікаўленая ні ў кодзе Valeo, ні ў яе меркаваных камерцыйных сакрэтах».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Грабь наgrabленное!