Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Супрацоўнікі Tesla абменьваліся відэа і нюдсамі з камер на машынах карыстальнікаў

Супрацоўнікі Tesla падглядвалі за ўладальнікамі электракараў кампаніі, якія нічога не падазравалі, праз убудаваныя камеры. «Смешнымі», шакавальнымі ды іншымі запісамі яны дзяліліся адно з адным праз карпаратыўную сістэму для камунікацыі ад 2019 да 2022 года. Пра гэта Reuters расказалі дзевяць былых супрацоўнікаў аўтавытворцы.

Пакінуць каментарый

Супрацоўнікі шэрылі запісы аварый (на адной з іх кіроўца на велізарнай хуткасці збіў дзіця на ровары — яны разляцеліся ў розныя бакі ад удару), канфліктаў паміж кіроўцамі ды розныя іншыя неардынарныя сітуацыі. Некаторыя з іх ператвараліся ў офісныя мемы. Героем аднаго з ролікаў быў аголены мужчына, які разгульваў каля машыны.

Супрацоўнікі працавалі ў падраздзяленні распрацоўкі аўтапілота. Адзін з іх у каментары Insider параўнаў гэта з «вокам бога». «Часам адзіным спосабам даць рады ўсяму гэтаму для нас было рабіць мемы», — сказаў ён, дадаўшы, што большасць мемаў былі жартаўлівымі і тычыліся Ілана Маска.

Гэтага супрацоўніка звольнілі з Tesla ў 2022 годзе за YouTube-канал, на якім ён робіць агляды беспілотнай функцыі Full Self-Driving (сам ён з меркаванняў прыватнасці камеры на сваёй Tesla заляпіў). З камер яго калегі глядзелі, напрыклад, як людзі ў Нідэрландах выгульваюць коней з дапамогай сваіх машын, як бяздомныя штурхаюць у машыны крамныя каляскі ды іншыя дзівацтвы. Таксама яны абменьваліся відэазапісамі з гаражоў карыстальнікаў, калі знаходзілі там штосьці цікавае, напрыклад, рэдкія аўто. На камеру траплялі асабістыя моманты і дзеці аўтаўладальнікаў. Таксама супрацоўнікам былі бачныя геаграфічныя каардынаты месцаў здымкі.

Уладальнік Tesla змог скрасці чужую Tesla праз афіцыйную праграму
Уладальнік Tesla змог скрасці чужую Tesla праз афіцыйную праграму
Па тэме
Уладальнік Tesla змог скрасці чужую Tesla праз афіцыйную праграму

Усяго Reuters гутарыў амаль з паўтара дзясяткам супрацоўнікаў Tesla. Некаторыя з іх казалі, што бачылі толькі тыя здымкі, якія распаўсюджваліся для працоўных мэт — напрыклад, для кантролю за сістэмай распазнавання аб’ектаў на дарозе.

Камеры ў электракарах Tesla патрэбныя для працы сістэм дапамогі кіроўцу і іншых функцый, уключаючы аўтапілот і «рэжым вартавога», які фіксуе падазроную актыўнасць вакол аўто падчас стаянкі. На сайце кампаніі адзначаецца, што камеры прызначаныя для «абароны прыватнасці» кіроўцаў, а запісы перадаюцца Tesla толькі з іх згоды.

Jobs.dev.by — эканоміць час пры пошуку працы. Усе IT вакансіі ў адным месцы і заўсёды пад рукой

«Съешь мороженку»: инвестор Tesla просил Маска не твитить когда злой
«Съешь мороженку»: инвестор Tesla просил Маска не твитить, когда злой
По теме
«Съешь мороженку»: инвестор Tesla просил Маска не твитить, когда злой

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.