Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Гендырэктар Google Сундар Пічаі ў лісце да супрацоўнікаў у сераду папрасіў іх выдаткаваць 2-4 гадзіны свайго часу на тое, каб дапамагчы палепшыць чатбот Bard — яе фірмовага канкурэнта ChatGPT, якога плануюць укараніць у пошук. Імэйл трапіў у рукі Insider.

Просьба Пічаі паказвае, наколькі ў кампаніі занепакоеныя гонкай у сферы пошуку на базе АІ. Нядаўна Microsoft паказала новы Bing — пашукавік з функцыяй чатбота.
Пічаі адзначыў, што тэхналогія чатботаў развіваецца імклівымі тэмпамі і мае велізарны патэнцыял. «Галоўнае, што мы можам зрабіць цяпер — гэта засяродзіцца на стварэнні выдатнага прадукту і распрацоўваць яго адказна», — адзначыў ён.
У іншай нататцы Пічаі гаворыцца, што ў аўторак Google пачала тэсцірававць Bard сярод супрацоўнікаў, а ўсяго да працэсу прыцягнутыя тысячы чалавек унутры кампаніі і звонку, якія даюць фідбэк па якасці, бяспецы і абгрунтаванасці адказаў Bard.
Мінулага тыдня акцыі Alphabet абваліліся на 9% усяго праз адную памылку, дапушчаную яе чатботам у дэма-роліку.
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
«АІ перажыў багата зім і вёснаў. І цяпер ён зноў квітнее. Будучы кампаніяй, якая надае прыярытэтнае значэнне АІ, мы працуем у гэтым кірунку шмат гадоў і гатовыя да гэтага», — сказаў на заканчэнне Пічаі.
Таксама гуглерам разаслалі паэтапныя інструкцыі па трэніроўцы Bard і спіс рэчаў, якія можна і няможна рабіць. Напрыклад, калі адказ дрэнны, трэба выправіць яго, перапісаўшы, як чатботу варта было адказаць. Пры гэтым няможна спрабаваць намовіць яго, быццам ён чалавек — то-бок прапаноўваць адказы, у якіх ён мог бы апісваць сябе як чалавека або адчуваць нешта ўласцівае чалавеку.
Наконец-то можно будет читать правдоподобный автоматически сгенерированный текст, пока едешь в tesla, управляемой автопилотом, на работу, чтобы там можно было посмотреть, как copilot пишет программы для автопилотов и генераторов текстов.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А вот вместо Bard назвали бы кумар и сразу взлетело бы. Тренеры индусы это сильно.