Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стваральнік С++ адказаў на крытыку амерыканскіх уладаў

Пры канцы лютага Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў адмовіцца ад уразлівых моў праграмавання накшталт С і С++ на карысць тых, якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю. Стваральнік С++ Б’ёрн Страўструп выказаўся ў абарону папулярнай мовы ў каментары Infoworld.

4 каментарыя
Стваральнік С++ адказаў на крытыку амерыканскіх уладаў

Пры канцы лютага Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў адмовіцца ад уразлівых моў праграмавання накшталт С і С++ на карысць тых, якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю. Стваральнік С++ Б’ёрн Страўструп выказаўся ў абарону папулярнай мовы ў каментары Infoworld.

Страўструп падкрэсліў, што ў заяве ігнаруюцца перавагі С++, якая з’явілася ў далёкім 1979 годзе. «Дзіўна, што аўтары тых урадавых дакументаў, здаецца, выпускаюць з-пад увагі заслугі сучаснай версіі С++ і намаганні па забеспячэнні надзейных гарантый памяці. З іншага боку, яны, здаецца, усвядомілі, што мова праграмавання з’яўляецца толькі адным з кампанентаў у ланцужку інструментаў, а таму паляпшэнне інструментаў і працэсаў распрацоўкі мае найважнейшае значэнне», — адзначыў Страўструп.

Ён заявіў, што распрацоўшчыкі С++ заўсёды імкнуліся павысіць бяспеку працы з памяццю і далёка прасунуліся ў гэтым кірунку. «Паляпшэнне бяспекі памяці было адной з мэтаў С++ ад самага першага дня і на працягу ўсёй яе эвалюцыі. Параўнайце мову С з кнігі K&R з раннім С++, а потым ранні С++ з сучасным С++. Я апісваў гэтую эвалюцыю ў сваім выступе на CppCon 2023», — адзначыў праграміст. Ён дадаў, што якасны код на С++ пішацца з выкарыстаннем канцэпцыі RAII (Resource Acquisition Is Initialization, «атрыманне рэсурсу ёсць ініцыялізацыя»), кантэйнераў і разумных паказальнікаў, а не «традыцыйнага месіва паказальнікаў C».

Таксама Стращструп назваў шэраг намаганняў па павышэнні бяспекі памяці ў С++. «Існуюць дзве праблемы, звязаныя з бяспекай. З мільярдаў радкоў кода на С++ вельмі нешматлікія цалкам адпавядаюць сучасным стандартам, а ў людзей розныя паняцці аб тым, якія аспекты бяспекі важныя. Я і камітэт па стандартызацыі спрабуем развязаць іх», — сказаў Стращструп.

Адная з такіх ініцыятыў — фрэймворк Profiles, які дазваляе палепшыць гарантыі, напрыклад, адносна хутка ліквідаваць большасць памылак дыяпазону і паступова ўвесці гарантыі для буйных кодавых баз шляхам лакальнага статычнага аналізу і мінімальных праверак у часе выканання праграмы. Стращструп сцвярджае, што яго доўгатэрміновай мэтай было і застаецца забяспечыць у С++ бяспеку тыпаў і рэсурсаў там і тады, дзе і калі гэта неабходна. Ён таксама параіў азнаёміцца з дакументамі на старонцы WG21 на сайце камітэта.

Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў пераходзіць на МП якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю
Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў пераходзіць на МП, якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю
Па тэме
Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў пераходзіць на МП, якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю
Агенцтва нацыянальнай бяспекі заклікала распрацоўшчыкаў адмовіцца ад С/С++
Агенцтва нацыянальнай бяспекі заклікала распрацоўшчыкаў адмовіцца ад С/С++
Па тэме
Агенцтва нацыянальнай бяспекі заклікала распрацоўшчыкаў адмовіцца ад С/С++

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Делают из СРР джаву, зачем нам ещё одна джава. Есть же компиляторы джавы.

Anonymous
Anonymous
-1

Это не компиляторы :) Profiles напоминает Microsoft GSL (Guidelines Support Library)

1

Этому бояну уже сто лет в обед. Кто-то только сейчас проснулся? Там уже и не вспомнить сколько лет назад эта вся песня была. Ответ был почти сразу. Этих властей там все поносили за эту кривую критику. Опозоролись на весь мир.

-1

"в C++ если я хочу писать опасно, я просто пишу * и &.
Если же я хочу писать безопасно, мне надо std::shared_ptr constexpr const const std::lock_guard." (c)