SpaceX абавязалася даставіць на арбіту новую станцыю Starlab — яна заменіць МКС
Кампанія падпісала пагадненне з сумесным прадпрыемствам Starlab кампаній Voyager Space і Airbus аб дастаўцы касмічнай станцыі на арбіту праз чатыры гады.

Кампаніі не раскрылі кошту кантракта, вядома, што Starlab Space стала адным з першых камерцыйных кліентаў, якія замовілі ракету-носьбіт Starship у вытворцы. Першую прыватную касмічную станцыю плануецца запусціць у рамках адной місіі з дапамогай гіганцкай ракеты.
Сёння ўжо некалькі амерыканскіх кампаній распрацоўваюць праекты прыватных арбітальных станцый. Праект міжнароднай касмічнай станцыі завершыцца ў 2030 годзе, пасля гэтага NASA не плануе будаваць новую станцыю, а даручыць яе стварэнне прыватным кампаніям і будзе ёю карыстацца на камерцыйнай аснове.
Станцыю Starlab плануюць запусціць у 2028 годзе. Модулі станцыі будуць дасягаць у дыяметры каля 8 метраў, што ў два разы больш за дыяметр модуляў МКС. На думку інжынераў, запуск станцыі цалкам з дапамогай адной ракеты можа знізіць рызыкі, паколькі яны вышэйшыя падчас зборкі станцыі на арбіце з некалькімі запускамі.
SpaceX мае чатыры гады, каб удасканаліць тэхналогію запуску і паказаць працоўную ракету. Пакуль абодва запускі Starship скончыліся выбухам карабля, другі запуск пры гэтым быў паспяховейшым за першы. Starlab разлічаная на пастаяннае знаходжанне экіпажа з чатырох чалавек і да 30 гадоў функцыянавання.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.