SpaceX падала дакументы на IPO, якое можа стаць найбуйнейшым у гісторыі
Кампанія Ілана Маска падала дакументы на выхад на біржу і, паводле дадзеных СМІ, можа прыцягнуць $75–80 мільярдаў пры ацэнцы вышэй за $1 трыльён.
Кампанія Ілана Маска падала дакументы на выхад на біржу і, паводле дадзеных СМІ, можа прыцягнуць $75–80 мільярдаў пры ацэнцы вышэй за $1 трыльён.
Кампанія Ілана Маска падала дакументы на выхад на біржу і, паводле дадзеных СМІ, можа прыцягнуць $75–80 мільярдаў пры ацэнцы вышэй за $1 трыльён.
IPO SpaceX можа шматкратна перавысіць найбуйнейшыя размяшчэнні ў ЗША. Для параўнання: Alibaba ў 2014 годзе прыцягнула каля $22 мільярдаў, Visa — $17,8 мільярда, Facebook — каля $16 мільярдаў. Калі SpaceX сапраўды прыцягне дзесяткі мільярдаў долараў, размяшчэнне стане рэкордным не толькі для тэхналагічнага сектара, але і для ўсяго рынку IPO.
Фінансавыя дакументы ўпершыню падрабязна раскрылі маштаб бізнесу SpaceX. У 2025 годзе кампанія атрымала $18,67 мільярда выручкі, з якіх большая частка прыпала на спадарожнікавы інтэрнэт Starlink — больш за $11 мільярдаў. Касмічныя запускі прынеслі каля $4,1 мільярда, а ШІ-кірунак xAI, нядаўна аб’яднаны са SpaceX, — каля $3,2 мільярда.
Пры гэтым кампанія застаецца стратнай. У 2025 годзе SpaceX страціла больш за $4,9 мільярда, а капітальныя выдаткі ўзраслі да $20,7 мільярда супраць $11,2 мільярда годам раней. У першым квартале 2026 года кампанія атрымала $4,7 мільярда выручкі, але зафіксавала амаль $4,3 мільярда чыстага збытку. Прыбытковым аказаўся толькі кірунак спадарожнікавай сувязі: Starlink паказаў аперацыйны прыбытак каля $1,2 мільярда, тады як пускавы бізнес і ШІ-кірунак пайшлі ў мінус.
Істотная частка будучай стратэгіі SpaceX звязана ўжо не толькі з ракетамі і Starlink, але і з ШІ-інфраструктурай. У дакументах кампанія некалькі разоў згадвае orbital AI compute — ідэю размяшчэння вылічальных магутнасцяў на арбіце. У студзені SpaceX прасіла Федэральную камісію па сувязі ЗША дазволіць запуск да 1 мільёна спадарожнікаў-дата-цэнтраў для падтрымкі растучых ШІ-нагрузак.
Кампанія апісвае агульны патэнцыйны рынак як «найбуйнейшы ў гісторыі чалавецтва» і ацэньвае яго ў $28,5 трыльёна. З гэтай сумы $370 мільярдаў кампанія адносіць да касмічных кірункаў, $1,6 трыльёна — да спадарожнікавай сувязі Starlink, а $26,5 трыльёна — да ШІ, у тым інфраструктуру, падпіскі, рэкламу і карпаратыўныя прыкладанні.
У дакументах таксама пазначана, што Anthropic па ўгодзе з аб’яднанай кампаніяй будзе плаціць кампаніі $1,25 мільярда ў месяц за вылічальныя магутнасці да мая 2029 года.
SpaceX папярэджвае інвестараў, што частка рынкаў, на якія яна разлічвае, у тым ШІ, арбітальныя, месячныя і міжпланетныя прамысловыя кірункі, пакуль толькі фарміруецца або наогул яшчэ не існуе. Кампанія таксама прызнае, што высокі ўзровень доўгу можа негатыўна адбіцца на яе фінансавым стане.
Кантроль над SpaceX пасля IPO, як чакаецца, застанецца ў Маска. Паводле дадзеных дакументаў, ягоныя акцыі з павышаным лікам галасоў дадуць яму каля 85% галасуючага кантролю ў кампаніі. Гэта азначае, што нават пасля выхаду на біржу SpaceX застанецца вельмі залежнай ад рашэнняў і рэпутацыі Маска.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.