Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SpaceX запусціла найцяжэйшую ракету ў свеце ўпершыню за тры гады

Кампанія чацвёрты раз запусціла наймагутнейшую з дзейных у свеце ракет — звышцяжкую Falcon Heavy.

Пакінуць каментарый
SpaceX запусціла найцяжэйшую ракету ў свеце ўпершыню за тры гады

Кампанія чацвёрты раз запусціла наймагутнейшую з дзейных у свеце ракет — звышцяжкую Falcon Heavy.

Палёт Falcon Heavy стаў першым з чэрвеня 2019 года, з тых часоў SpaceX правяла больш як 100 запускаў на ракеце Falcon 9. Новая місія атрымала кодавую назву USFF-44. З дапамогай ракеты ў космас адправілі сакрэтны апарат для патрэб амерыканскіх вайскоўцаў і даследчы спадарожнік TETRA-1. Пуск адбыўся са стартавага комплексу 39А Касмічнага цэнтра імя Джона Кенэдзі ў Фларыдзе. Заказчыкам пуску выступіла Міністэрства абароны ЗША.

Два бакавыя паскаральнікі Falcon 9 сінхронна аддзяліліся ад асноўнай ступені ракеты прыкладна ў 47 мілях (29 км) над зямлёй і праз некалькі хвілін зноў запусцілі свае рухавікі і прызямліліся на дзве пляцоўкі амаль адначасова.

Falcon Heavy — двухступеньчатая ракета-носьбіт звышцяжкага класа. Ракета створаная на базе носьбіта Falcon 9, мае 27 рухавікоў, якія дазваляюць ёй выводзіць на арбіту да 64 тон карыснай нагрузкі. Першую ступень ракеты і бакавыя паскаральнікі можна выкарыстоўваць паўторна, што істотна скарачае кошт запуску.

SpaceX отправила на МКС четырех космонавтов в том числе россиянку Анну Кикину
SpaceX отправила на МКС четырех космонавтов, в том числе россиянку Анну Кикину
По теме
SpaceX отправила на МКС четырех космонавтов, в том числе россиянку Анну Кикину
Телескоп «Хаббл» скоро упадет на Землю. NASA обратилось за помощью к SpaceX
Телескоп «Хаббл» скоро упадет на Землю. NASA обратилось за помощью к SpaceX
По теме
Телескоп «Хаббл» скоро упадет на Землю. NASA обратилось за помощью к SpaceX
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца
Па тэме
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.