SpaceX запусціць у космас партыю спадарожнікаў для Apple
Амаль год таму Apple паказала 14 пакаленне айфонаў з функцыяй Emergency SOS для адпраўкі сігналу экстранным службам праз спадарожнік з рэгіёнаў, дзе няма сотавай сувязі. Працу функцыі забяспечвае кампанія Globalstar, і яна хутка павялічыць сетку пры дапамозе SpaceX.

Спадарожнікавы аператар заключыў пагадненне з кампаніяй Ілана Маска на запуск у космас новай партыі спадарожнікаў у 2025 годзе. Гэта дазволіць пашырыць магчымасці Globalstar, у прыватнасці — пакрыццё экстраннай функцыі Apple. Сума ўгоды — $64 млн.
Опцыя Emergency SOS цяпер даступная карыстальнікам iPhone 14 і 14 Pro ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Аўстрыі, Бельгіі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах і Партугаліі.
У Apple могуць быць больш амбіцыйныя планы на спадарожнікавыя тэхналогіі. Летась яна атрымала патэнт, які звязаны з перадачай розных відаў інфармацыі праз спадарожнікі, уключаючы медыякантэнт і інтэрнэт-даныя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не в рулетку а в карты, не миллион а десять рублей...
Настоящий заголовок: SpaceX запустит в космос партию спутников для Globalstar