Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Спадзяюся, серверы не паплавяцца». Маск выхваляецца небывалай папулярнасцю Twitter

Новы ўладальнік Twitter Ілан Маск заявіў, што папулярнасць сацсеткі пры ім дасягнула «гістарычнага максімуму». Хаця ніякіх лічбаў у пацверджанне сваіх слоў мільярдэр не падаў, адзначае Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Новы ўладальнік Twitter Ілан Маск заявіў, што папулярнасць сацсеткі пры ім дасягнула «гістарычнага максімуму». Хаця ніякіх лічбаў у пацверджанне сваіх слоў мільярдэр не падаў, адзначае Bloomberg.

«Я толькі спадзяюся, што серверы не расплавяцца!», — дадаў Маск у іншым пасце.

Раней The Verge са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі пісаў, што за першы поўны тыдзень на чале з Маскам дзённая аўдыторыя Twitter пашыралася як ніколі. Прырост колькасці манетызаваных штодзённых карыстальнікаў (mDAU) за гэты перыяд паскорыўся да больш як 20%, а ключавы рынак платформы ЗША — павялічваўся нават яшчэ больш актыўна.

Інфармацыя была перададзеная выданню супрацоўнікамі аддзела продажаў Twitter і прызначалася для выкарыстання ў перамовах з патэнцыйнымі рэкламадаўцамі. У дакументах таксама гаварылася, што ад канца другога квартала, калі кампанія перастала публікаваць фінансавую справаздачнасць у сувязі з купляй Маскам, паказчык mDAU павялічыўся на 15 млн і пераваліў за 250 млн чалавек.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.