Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Спрэчная функцыя Recall навучылася аналізаваць працоўны стол у Windows 11

Пасля крытыкі экспертаў і карыстальнікаў Microsoft вырашыла адкласці запуск спрэчнай функцыі Recall: яна фіксуе ўсе дзеянні карыстальніка ў Windows 11.

Пакінуць каментарый

У бэта-зборцы Windows 11 пад нумарам 26236.5000 функцыя Recall атрымала опцыю Screenray. Яна дазваляе ў рэжыме рэальнага часу сканаваць змесціва працоўнага стала. Для гэтага карыстальнік мае націснуць клавішы Win+Shift+D, на экране з’явіцца акно Screenray. У ім адлюструецца інфармацыя аб запушчаных праграмах і кантэнце.

У гэтым акне карыстальнік можа выконваць розныя дзеянні са спасылкамі, тэкстам і малюнкамі. Напрыклад, Screenray можна выкарыстоўваць для перакладу тэксту або атрымання дадатковай інфармацыі ад АІ-памочніка Copilot пра кантэнт у праграмах або на сайтах.

Распрацоўшчыкі змянілі карыстальніцкі інтэрфейс Recall, у тым ліку абнавілі галоўную старонку, якая адкрываецца пры запуску праграмы. На ёй адлюстроўваецца некалькі апошніх здымкаў і новы тып даных — тэмы. Для свежага здымка трэба націснуць кнопку «Цяпер». Recall аналізуе здымкі і прысвойвае ім тэгі для прастаты пошуку.

Раней Microsoft абвясціла, што АІ-функцыя Recall не будзе даступная на камп’ютарах Copilot Plus PC на момант пачатку продажаў. Кампанія вырашыла паглыблена пратэсціраваць інструмент і прапрацаваць пытанні бяспекі перад укараненнем функцыі. Эксперты асцерагаюцца, што Recall стане вялікай уразлівасцю для новых прылад.

США запустили сразу два антимонопольных расследования: против Nvidia OpenAI и Microsoft
США запустили сразу два антимонопольных расследования: против Nvidia, OpenAI и Microsoft
По теме
США запустили сразу два антимонопольных расследования: против Nvidia, OpenAI и Microsoft
Microsoft отключила от своих сервисов половину корпоративных клиентов из России
Microsoft отключила от своих сервисов половину корпоративных клиентов из России
По теме
Microsoft отключила от своих сервисов половину корпоративных клиентов из России
Microsoft остро нуждается в разработчиках Windows
Microsoft остро нуждается в разработчиках Windows
По теме
Microsoft остро нуждается в разработчиках Windows

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.