Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Spotify ладзіць пышныя вечарынкі, а потым тысячамі звальняе людзей, бо трэба эканоміць

14 былых і дзейных супрацоўнікаў Spotify расказалі Business Insider пра марнатраўнасць сэрвісу, якая ідзе насуперак заявам кіраўніцтва аб неабходнасці эканоміць і масавым скарачэнням.

3 каментарыя
Spotify ладзіць пышныя вечарынкі, а потым тысячамі звальняе людзей, бо трэба эканоміць

14 былых і дзейных супрацоўнікаў Spotify расказалі Business Insider пра марнатраўнасць сэрвісу, якая ідзе насуперак заявам кіраўніцтва аб неабходнасці эканоміць і масавым скарачэнням.

Напрыклад, у мінулым лістападзе з нагоды штогадовай медыйнай кампаніі Wrapped прайшлі эксклюзіўныя вечарынкі ў Лондане і Х’юстане, на якіх для супрацоўнікаў, знакамітасцяў, СМІ і абраных карыстальнікаў выступалі папулярныя выканаўцы.

А праз чатыры дні Spotify скараціў 1500 чалавек, у тым ліку тых, хто працаваў над кампаніяй. Гендырэктар Дэніэл Эк выпусціў сухі анонс, у якім заявіў, што ў кампаніі разадзьмутыя выдаткі, эканамічны рост запаволіўся, а капітал занадта падаражэў.

Як і многія іншыя кампаніі, Spotify перабраў з найманнем у пандэмію. За 2019–2022 год яго штат павялічыўся ўдвая. А ў 2023-м кампанія правяла тры раўнды звальненняў: у студзені, чэрвені і снежні, — каб пазбавіцца ад 2300 супрацоўнікаў.

Умоўна мерапрыемствы ў Spotify дзеляцца на дзве групы: адкрытыя для публікі вечарынкі, якія маюць маркетынгавую мэту, і падзеі, прызначаныя толькі для супрацоўнікаў. Але ў кожным разе, кажуць суразмоўцы BI, на іх выкідваецца «тона грошай».

Раўнд 3: Spotify скарачае 1500 супрацоўнікаў
Раўнд 3: Spotify скарачае 1500 супрацоўнікаў
Па тэме
Раўнд 3: Spotify скарачае 1500 супрацоўнікаў

Spotify базуецца ў Стакгольме. Многіх новых супрацоўнікаў адпраўляюць туды на так званыя «ўступныя дні», на якіх яны камунікуюць з калегамі і ўліваюцца ў карпаратыўную культуру. Кампанія аплачвае палёт, гатэль і харчаванне. «Ты літаральна проста сядзіш у кабінеце і тры дні слухаеш, як паміж сабой гутараць менеджары, а пры канцы будзе вечарынка. Гэта такая дурная трата грошай», — падзяліўся адзін суразмоўца BI.

Яшчэ адзін прыклад «беражлівасці» Spotify — фестываль Spotifest, які арганізуецца спецыяльна для супрацоўнікаў. Апошні прайшоў у Нью-Ёрку ў жніўні, на ім прысутнічалі сотні чалавек, для іх на велізарнай сцэне спявалі зоркі, іх забаўлялі танцоры і акрабаты, у іх распараджэнні былі фотазоны, сцяна-бар з алкаголем, цырульня, гульні і тату-салон, дзе можна было нанесці лагатып кампаніі.

Суразмоўцы BI дапускаюць, што падобныя мерапрыемствы патрэбныя для згуртавання супрацоўнікаў і ўзняцця настрою. Аднак таймінг такіх «бясед» прымушае жадаць лепшага.

Некаторыя супрацоўнікі, мякка кажучы, здзіўленыя, што Spotify столькі марнуе на раскошныя вечарынкі і мерапрыемствы, а паралельна звальняе і хоча скараціць выдаткі. Яны нават выказвалі свае асцярогі кіраўніцтву, але іх ніхто не слухае.

За два месяцы да Spotifest кампанія скараціла 200 чалавек, а на пачатку 2023 года Эк заяўляў, што яна мае «ўзяць пад кантроль» выдаткі і прадпрымае для гэтага «значныя намаганні». Падчас фінансавай справаздачы ў гэтым лютым ён казаў, што кампанія «пастаянна думае аб эфектыўнасці» і ў 2024 годзе, як і ў мінулым, будзе імкнуцца ўсё больш разумна распараджацца наяўнымі сродкамі.

Прадстаўнік Spotify заявіў BI, што кампанія Wrapped, «уступныя дні» і вечарыны Grammy Best New Artist працягнуцца, паколькі яны «граюць важную ролю ў прасоўванні музыкаў, уцягванні карыстальнікаў, умацаванні ўзаемадзеяння паміж супрацоўнікамі і прыцягненні ўвагі» да паслуг Spotify. Колькі менавіта кампанія траціць на такія забавы, прадстаўнік не ўдакладніў.

В Spotify появились видеокурсы. Пока только в одной стране
В Spotify появились видеокурсы. Пока только в одной стране
По теме
В Spotify появились видеокурсы. Пока только в одной стране

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-5

Типичная история с глобального запада. Пока верхушка жирует, холопы перебиваются костями в кавалерке.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

0

Держать людей на зарплате дорого, если нет работы, естественно что будут увольнять. Другое дело, зачем набирали.
Хлеб и зрелища. ИТ-барокко отгремело, но в крупных компаниях пока продолжают наливать. Есть абсолютная уверенность, что никто насильно к алкостене и танцовщицам народ не тянул.