На волю выйшла Вольга Філатчанкава і большасць фігурантаў «справы студэнтаў»
Фігурантаў «справы студэнтаў» сталі адпускаць на волю.
Фігурантаў «справы студэнтаў» сталі адпускаць на волю.
Фігурантаў «справы студэнтаў» сталі адпускаць на волю.
З-за кратаў выйшла выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава і большасць іншых абвінавачаных у «справе студэнтаў», паведамляюць розныя медыя са спасылкай на свае крыніцы.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, называюць таксама Алану Гебрэмарыям, Касю Будзько, Вікторыю Гранкоўскую, Марыю Каленік, Анастасію Булыбенка, Ксенію Сырамалот, Яну Арабейка, Іллю Трахтэнберга, Ягора Канецкага.
Яшчэ адзін фігурант, Глеб Фіцнер, вызваліўся ў маі. За кратамі застаецца студэнтка БДУ Таццяна Екельчык — яна мае выйсці на волю 15 снежня.
Нагадаем, дзесяцярых студэнтаў розных ВНУ, выпускніцу БДМУ Алану Гебрэмарыям і выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву абвінавачвалі паводле артыкула аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ). Улетку 2021 года яны атрымалі ад 2 да 2,5 гадоў калоніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Они не досидят свои сроки, говорили некоторые!