Попыт на геймдэў-распрацоўшчыкаў у Расіі ўпаў амаль на 40%
Колькасць вакансій распрацоўшчыкаў гульняў у краіне скарацілася на 38% у першым паўгоддзі 2023-га ў параўнанні з годам раней.

Паводле даных «Камерсанта», станам на сярэдзіну 2023 года колькасць вакансій геймдэў-распрацоўшчыкаў на сайце hh.ru складала 4,3 тысячы. З іх 3,1 тысячы — расійскіх кампаній, 1,2 тысячы — міжнародных. Самая напружаная сітуацыя ўзнікла з вакансіямі геймдызайнераў: на адную вакансію прыпадае 46 рэзюмэ.
Эксперты мяркуюць, што індустрыя павольна аднаўляецца пасля сыходу замежных кампаній праз вайну ва Украіне. На аднаўленне рынку можа сысці некалькі гадоў, пры ўмове дзяржаўнай падтрымкі. Скарачэнне колькасці вакансій паказвае на недахоп фінансавання і кантэнту ў расійскай гульнявой індустрыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.