ЗША абвінавацілі расіяніна ў нападах на ўкраінскія ўрадавыя сайты
Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла расіяніна ў супрацоўніцтве з ваеннай выведкай РФ і ўдзеле ў кібератаках на сайты ўкраінскіх дзяржструктур і серверы ў ЗША і Еўропе.

Калегія прысяжных штата Мэрыленд завочна выставіла абвінавачванне 22-гадоваму расіяніну Аміну Цімавічу Сцігалу. Сцігалу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Паводле версіі следства, ён «уступіў у змову з расійскай вайсковай выведкай» у студзені 2022 года. Затым ён выкарыстаў шкоднае праграмнае забеспячэнне WhisperGate.
Праграма маскіравалася пад вірус-вымагальнік. Мінюст называе WhisperGate «кіберзброяй», якая прызначаная для поўнага знішчэння звестак. Атрыманыя даныя зламыснікі выстаўлялі на продаж у інтэрнэце. Акрамя ўзлому ўкраінскіх сайтаў таксама была ўзламаная інфраструктура адной з краін Цэнтральнай Еўропы, якая падтрымлівае Украіну.
Таксама Сцігал нібыта выкарыстаў крыптавалюту для аплаты і налады сервераў неназванай амерыканскай кампаніі, што дазволіла расійскім хакерам ГРУ пачаць кібератакі на ўкраінскі ўрад з дапамогай шкоднага Псофту. Хакеры выкралі звесткі пра стан здароўя, судзімасць і страхавую інфармацыю з дзяржаўных сістэм Украіны.
Амерыканскія пракуроры сцвярджаюць, што расійскія хакеры таксама атакавалі неназванае ўрадавае агенцтва ЗША, якое базуецца ў Мэрылнндзе, дзясяткі разоў у пэрыяд ад 2021 да 2022 год да ўварвання ва Украіну. Гэта дазволіла пракуратуры штата ўзяць справу пад сваю юрысдыкцыю і паспрабаваць абвінаваціць Сцігала.
Раней ЗША выставілі абвінавачванні ў «шкоднай кіберактыўнасці» двум расійцам: Руслану Перапяцьку, якога называюць афіцэрам ФСБ, і Андрэю Карынцу. За інфармацыю пра гэтых падазраваных і іх саўдзельнікаў абвешчаная ўзнагарода ў памеры да $10 мільёнаў. Аналагічныя абвінавачванні супраць расійцаў выставіла Вялікабрытанія.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.