ЗША прыпыняюць выдачу віз грамадзянам 75 краін — Fox News (upd)
Дзяржаўны дэпартамент ЗША заморозіць разгляд візавых заяў ад прадстаўнікоў 75 краін з 21 студзеня. Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на распараджэнне, разасланае амерыканскім консульствам.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША заморозіць разгляд візавых заяў ад прадстаўнікоў 75 краін з 21 студзеня. Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на распараджэнне, разасланае амерыканскім консульствам.
upd. Выданне ўдакладніла, што гаворка ідзе толькі пра іміграцыйныя візы. Афармленне турыстычных і іншых тыпаў віз працягнецца без зменаў.
Ім прадпісана адмаўляць у візах, пакуль ведамства не перагледзіць працэдуры скрынінгу і праверкі заяўнікаў. Так амерыканскія ўлады хочуць змагацца з імігрантамі, якія могуць стаць цяжарам для сацыяльнай сістэмы і эканомікі ЗША. Выключэнні могуць быць зроблены для «вельмі вузкага» кола людзей, калі па выніках іх праверкі будзе вырашана, што яны не стануць абцяжарваннем.
Сярод краін выданне пералічвае Расію, Афганістан, Бразілію, Егіпет, Ірак, Іран, Емен, Нігерыю, Самалі і Тайланд. Беларусь не згадваецца, аднак поўнага спісу няма: афіцыйных заяў і рэлізаў Дзярждэп пакуль не рабіў.
У мінулым лістападзе Дзярждэп загадаў консульствам адмаўляць у візах заяўнікам, калі ёсць рызыка, што яны будуць нагружаць амерыканскую сістэму сацзабеспячэння. Сярод фактараў — стан здароўя, узрост, валоданне англійскай мовай, фінансавая забяспечанасць і верагоднасць, што ім можа спатрэбіцца лячэнне. Таксама ў мінулым красавіку ўлады ЗША вырашылі праглядаць сацсеткі просьбітаў, перш чым выдаць візу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.