ЗША праверыць усіх 55 млн уладальнікаў віз і дэпартуе парушальнікаў
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясціла аб пачатку маштабнай праверкі замежнікаў, якія маюць дзеючыя амерыканскія візы, на прадмет магчымых парушэнняў, якія могуць прывесці да анулявання дакументаў і дэпартацыі.
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясціла аб пачатку маштабнай праверкі замежнікаў, якія маюць дзеючыя амерыканскія візы, на прадмет магчымых парушэнняў, якія могуць прывесці да анулявання дакументаў і дэпартацыі.
У Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што ўсе ўладальнікі віз, уключаючы турыстаў, студэнтаў і работнікаў, знаходзяцца пад рэжымам «бесперапыннай праверкі». У выпадку выяўлення інфармацыі аб парушэннях візавага рэжыму, злачыннай дзейнасці або сувязях з тэрарызмам віза будзе адкліканая, а замежнікі, якія знаходзяцца ў ЗША — дэпартаваныя.
Паводле дадзеных Міністэрства ўнутранай бяспекі, у краіне ў мінулым годзе пражывалі 12,8 мільёна ўладальнікаў грын-карт і 3,6 мільёна часовых віз. Новыя правілы пашыраюць маштаб праверак, якія раней у асноўным закраналі студэнтаў і ўдзельнікаў абменных праграм. Цяпер яны закрануць усе катэгорыі візавых уладальнікаў, у тым ліку тых, хто знаходзіцца за межамі ЗША са шматразовымі турыстычнымі візамі.
Дзярждэпартамент падкрэсліў, што ў праверках улічваюцца іміграцыйныя і паліцэйскія запісы, дадзеныя спецслужбаў, а таксама актыўнасць у сацыяльных сетках. Раней з красавіка замежным студэнтам пры сумоўі на візу было прадпісана адкрываць свае акаўнты для праверкі публікацый і перапіскі.
Акрамя таго, амерыканскія ўлады абвясцілі аб спыненні выдачы працоўных віз замежным кіроўцам грузавікоў. Дзяржсакратар Марка Рубіа заявіў, што гэта рашэнне звязана з пагрозамі бяспекі дарожнага руху і канкурэнцыяй з амерыканскімі дальнабойшчыкамі. Толькі са студзеня, паводле дадзеных ведамства, было ануляванае больш за 6 тысяч студэнцкіх віз, у тым ліку некалькі соцень — па падазрэнні ў сувязях з тэрарызмам.
Эксперты папярэджваюць, што такія крокі могуць мець сур’ёзныя эканамічныя наступствы. Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка Савета па міжнародных адносінах Эдварда Алдэна, абмежаванні даюць сігнал працадаўцам аб рызыках найму замежных работнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.