ЗША ўвялі санкцыі супраць Аляксея Кудрына і «Тинькофф»
Мінюст ЗША апублікаваў новы санкцыйны спіс, куды ўвайшлі 18 расійскіх фізічных асоб.
Мінюст ЗША апублікаваў новы санкцыйны спіс, куды ўвайшлі 18 расійскіх фізічных асоб.
Мінюст ЗША апублікаваў новы санкцыйны спіс, куды ўвайшлі 18 расійскіх фізічных асоб.
У спісе ёсць дарадца кіраўніка «Яндэкса» Аляксей Кудрын, намеснікі кіраўніка Мінэканомразвіцця РФ Ілля Торасаў і Аляксей Херсонцаў, намеснік кіраўніка Мінфіна РФ Леанід Горнін, намеснік кіраўніка Мінпрамгандлю РФ Васіль Асьмакоў, намеснікі міністра энергетыкі РФ Павел Снікарс і Павел Сарокін.
Таксама пад санкцыі патрапілі банкі «Тинькофф», «Салідарнасць», «Юністрым», «Пецярбургскі сацыяльна-камерцыйны банк» і «Лока-банк». З санкцыйнага спісу выключылі былых сяброў рады дырэктараў «Адкрыцця» Андрэя Голікава і Алену Цітову.
Санкцыі пашырыла і Канада: пад іх трапілі Tele2, МТС, «Мегафон» і «Білайн», банкі «Тинькофф» і «Точка», плацежная сістэма «Мір» і сэрвіс Yandex Pay.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.