ЗША ўвялі санкцыі супраць лідара хакерскай групы LockBit. Абяцаюць $10 млн за яго злоў
ЗША, Вялікая Брытанія і Аўстралія ўвялі санкцыі ў дачыненні да аднаго з лідараў групоўкі расійца Дзмітрыя Хорашава.
ЗША, Вялікая Брытанія і Аўстралія ўвялі санкцыі ў дачыненні да аднаго з лідараў групоўкі расійца Дзмітрыя Хорашава.
ЗША, Вялікая Брытанія і Аўстралія ўвялі санкцыі ў дачыненні да аднаго з лідараў групоўкі расійца Дзмітрыя Хорашава.
Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што санкцыі былі ўведзеныя «за ягоную ролю ў распрацоўцы і распаўсюдзе праграмы-вымагальніка LockBit». У ведамстве дадалі, што Дзярждэпартамент ЗША абвясціў пра ўзнагароду ў памеры да $10 мільёнаў за інфармацыю, якая прывядзе да арышту Хорашава.
Мінюст называе Хорашава распрацоўшчыкам і адміністратарам групоўкі ад моманту яе стварэння прыкладна ў верасні 2019 года да мая 2024 года. За гэты перыяд хакеры атакавалі больш за 2500 ахвяр як мінімум у 120 краінах. Мэтай групоўкі былі прыватныя асобы, малыя прадпрыемствы, транснацыянальныя карпарацыі, бальніцы, школы і іншыя ўстановы.
Санкцыі маюць на ўвазе забарону на ўезд у ЗША і замарозку актываў у выпадку іх выяўлення. Хорашаў вядомы пад нікамі BitSupp, LockBit і putinkrab. Яму было выстаўленае абвінавачанне па 26 пунктах. У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што хакер атрымаў ад сваёй дзейнасці не менш за $100 мільёнаў. Усяго хакеры атрымалі ад сваіх ахвяр у якасці выкупу не менш за $500 мільёнаў.
Таксама ўлады Вялікабрытаніі лічаць групоўку датычнай да чвэрці ўсіх кібератак з мэтай вымагання, якія адбыліся ў 2023 годзе. Ахвярамі хакераў сталі тысячы людзей ва ўсім свеце, гаворыцца ў брытанскім прэс-рэлізе. Напрыклад, нападам падвергліся больш за 200 брытанскіх кампаній.
Групоўка LockBit выкарыстоўвае аднайменную праграму-вымагальнік, якая шыфруе файлы на камп’ютарах ахвяр і патрабуе аплаты за разблакаванне. У лютым гэтага года спецслужбы некалькіх краін заявілі, што ў часе сумеснай аперацыі разбурылі інфраструктуру групоўкі. Неўзабаве хакеры абвясцілі, што ім удалося аднавіць працу сваіх сервераў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Lol
Успех
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 мая 2024, 14:16