Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Stability AI выпусціла абнаўленне АІ-генератара Stable Diffusion

Stability AI паказала падрыхтоўчую версію Stable Diffusion 3.0 — флагманскай генератыўнай АІ-мадэлі. Кампанія паабяцала неўзабаве паказаць нейрасеткі для стварэння 3D-выяў і відэа.

Пакінуць каментарый

«Анансуем Stable Diffusion 3 у ранняй падрыхтоўчай версіі, нашую самую функцыянальную мадэль пераўтварэння тэксту ў выяву са значна палепшанай прадукцыйнасцю ў шматтэмных падказках, з якасцю малюнка і магчымасцямі правапісу», — гаворыцца на сайце праекта.

На працягу года распрацоўшчык паступова паляпшаў базавую мадэль Stable Diffusion, выпускаючы абнаўленні. Новая версія мае палепшаную якасць малюнка і лепшую прадукцыйнасць. Нейрасетка забяспечвае дакладнейшае напісанне тэксту ўнутры згенераваных выяў: у мінулым тыпаграфіка была слабым бокам мадэлі.

Папярэдняя версія Stable Cascade выкарыстоўвала архітэктуру Würstchen для павышэння прадукцыйнасці і дакладнасці. Версія 3.0 выкарыстоўвае іншы падыход, які абапіраецца на дыфузійныя мадэлі-трансформеры, што збліжае яе з нядаўна анансаванай мадэллю Sora кампаніі OpenAI.

Іншая важная інавацыя — гэта ўзгадненне патокаў. Новы метад навучання нейрасетак з дапамогай «бесперапынных нармалізацыйных патокаў» (Conditional Flow Matching — CNF) ужываецца для мадэлявання складаных размеркаванняў даных. Гэта прыводзіць да хутчэйшага навучання, эфектыўнейшага адбору ўзораў і павышэння прадукцыйнасці ў параўнанні з дыфузійнымі шляхамі.

Пакуль Stable Diffusion 3 даступная толькі на запыт праз ліст чакання — заяўкі прымаюць тут. Дакладная дата публічнага рэлізу пакуль не паведамляецца.

Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае
Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае
Па тэме
Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае
Google выпусціла Gemma — адкрытую АІ-мадэль для распрацоўшчыкаў і даследчыкаў
Google выпусціла Gemma — адкрытую АІ-мадэль для распрацоўшчыкаў і даследчыкаў
Па тэме
Google выпусціла Gemma — адкрытую АІ-мадэль для распрацоўшчыкаў і даследчыкаў
Samsung дадасць АІ-сэрвісы ў смартфоны навушнікі і разумныя гадзіннікі
Samsung дадасць АІ-сэрвісы ў смартфоны, навушнікі і разумныя гадзіннікі
Па тэме
Samsung дадасць АІ-сэрвісы ў смартфоны, навушнікі і разумныя гадзіннікі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.