Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стартап беларусаў убудаваў 14 праграм у бакавую панэль Chrome

У пашырэння ўжо каля 300 тысяч усталяванняў. 

4 каментарыя
Стартап беларусаў убудаваў 14 праграм у бакавую панэль Chrome

У пашырэння ўжо каля 300 тысяч усталяванняў. 

Амерыканскі стартап Manganum з беларускімі заснавальнікамі паказаў функцыянальнае пашырэнне для бакавой панэлі Chrome. Ён забяспечвае хуткі доступ да 14-і праграм, аптымізаваных для бакавой панэлі браўзера: ChatGPT, Google Calendar, Keep, Tasks, Translator, Todoist, Grammarly, міні-гульні і г. д. Акрамя таго, стартап працуе над даданнем Gmail і Google Drive.

Пры канцы мая Google выпусціла 114-ю версію свайго браўзера Chrome, у якой дазволіла іншым распрацоўшчыкам інтэграваць свае пашырэнні ў бакавую панэль. Manganum распрацоўваў уласную бакавую панэль ад пачатку 2021 года, калі ў Google яшчэ не было планаў развіцця ўласнага сайдбара. Цяпер пашырэнне дазваляе выконваць задачы без пераключэння ўкладак браўзера і страты кантэксту.

У чэрвені 2023 года ў гэтым сегменце былі даступныя 23 пашырэнні з агульнай аўдыторыяй больш за 1 млн карыстальнікаў. Manganum, як запэўнівае каманда, «самае функцыянальнае» з усіх.

Уладзімір Янковіч, заснавальнік Manganum
— Для многіх карыстальнікаў Chrome з’яўляецца адзінай праграмай на камп’ютары, — кажа заснавальнік Manganum Уладзімір Янковіч. — Усе праграмы жывуць унутры браўзера, які стаў для іх амаль аперацыйнай сістэмай. Мы спрабуем яшчэ больш наблізіць Chrome да паўнавартаснай АС, прапаноўваючы зусім новы досвед мультызадачнага выкарыстання браўзера для працы і вучобы. Мы зрабілі стаўку на бакавую панэль два гады таму, калі Chrome яшчэ не працаваў у гэтым кірунку. Тое, што Google выпусціла сваю бакавую панэль і адкрыла да яе доступ іншым распрацоўшчыкам, стала для нас шчаслівым білетам.

Сёння бакавая панэль з’яўляецца адной з самых запатрабаваных функцый і драйвероў росту для канкурэнта Chrome — Microsoft Edge. Але цяпер Edge закрыты для іншых распрацоўшчыкаў і прапануе карыстальнікам хуткі доступ усяго толькі да 11 праграм. Такім чынам, пашырэнні Chrome сёння маюць больш магчымасцяў для ўкаранення новага функцыяналу ў бакавую панэль.

Manganum

Амерыканскі стартап з беларускімі заснавальнікамі. У камандзе пяць чалавек. Стартап прыцягнуў $475 тысяч ад Mitgo. У пашырэння Manganum каля 300 тыс. усталяванняў. Яно бясплатнае для карыстальнікаў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

им нужно срочно выходить на ИПО и искать инвестора, на 500 миллионов соазу, не меньше! Уникальный продукт решающий давнюю проблему всего населения.
.... Кнопка "Пуск" для боковой панели броузера... Гениально!!!

-1

Браузер головного мозга. Им уже и так пользоваться невозможно этим хромом

0

В опере боковая панель уже несколько лет есть... Причем к пунктам по умолчанию можно добавить расширения из стора поддерживающие sidebar

0

Краткое содержание новости:

"Стартап белорусов придумал расширение для Хрома, которое имеет кучу возможностей. Среди них (https://manganum.app/updates) - удаление истории браузера (добавили 18 января 2023), увеличение размера рекламного баннера (новость от 3 мая 2023). А! Ещё привлекли 475тысяч баксов под это дело. Малавата буде! Даёшь мульён!