Стартап былога дызайнера Apple анансаваў прыладу, якая прыйдзе на змену смартфонам. Што гэта — незразумела
Стартап Humane абвясціў пра планы паказаць навесну свае першыя прадукты.
Стартап Humane абвясціў пра планы паказаць навесну свае першыя прадукты.
Стартап Humane абвясціў пра планы паказаць навесну свае першыя прадукты.
Humane паставіў перад сабой задачу стварыць новы клас спажывецкіх прылад і тэхналогій, заснаваных на «сапраўдным супрацоўніцтве дызайнераў і інжынераў». Якія прадукты будзе вырабляць кампанія, пакуль незразумела. У апублікаваным цізеры паказаная рука і лагатып Humane з надпісам «вясна 2023».
Кіраўніком кампаніі з’яўляецца былы дызайнер Apple Імра Чаўдры, які прапрацаваў у кампаніі больш за 20 гадоў. Пра будучы анонс ён абвясціў на канферэнцыі Voices 2022, арганізаванай The Business of Fashion. Чаўдры расказаў пра «постсмартфонную эпоху». Мяркуючы з зарэгістраваных патэнтаў, Humane, хутчэй за ўсё, працуе над мабільнай прыладай на базе Android, якая адлюстроўвае лазерную праекцыю відарыса на руку карыстальніка.
У адным з патэнтаў у апісанні нацельнай прылады пазначана, што яна можа ўключаць камеру, 3D-камеру і датчык глыбіні (лідар або ToF), якія выкарыстоўваюцца для распазнавання «паветраных жэстаў», зробленых рукой.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.