Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стартап з інвестыцыямі Мельнічка запартнёрыўся з Pfizer

Pfizer зацікавіўся тэхналогіямі Gero — расійска-сінгапурскага біятэх-стартапа з інвестыцыямі фонду Bulba Ventures, заснаванага Юрыем Мельнічкам. У рамках даследаванняў плануецца ўжываць распрацоўкі Gero на аснове машыннага навучання ў пошуку тэрапеўтычных мішэняў для фібразуючых захворванняў, гаворыцца ў рэлізе на сайце Pfizer. 

Пакінуць каментарый

Досвед адной з найбуйнейшых у свеце біяфармацэўтычных кампаній, тэхналогіі Gero і маштабныя базы даных пацыентаў дапамогуць даследчыкам выяўляць гены і іншыя аспекты, звязаныя з такімі захворваннямі. У далейшым Pfizer зможа ўжываць вынікі працы ў даклінічных і клінічных выпрабаваннях.

Gero базуецца ў Сінгапуры і займаецца праблемай старэння. Стартап збірае вялікія біямедыцынскія даныя жывёл і чалавека і з дапамогай машыннага навучання спрабуе высветліць прычыны гэтай з’явы. На пачатку пандэміі каманда паведаміла, што знайшла лекі, якія маглі б быць карыснымі ў барацьбе з каранавірусам.

Стартап с инвестициями Мельничка нашёл лекарства которые могут помочь от коронавируса
Стартап с инвестициями Мельничка нашёл лекарства, которые могут помочь от коронавируса
По теме
Стартап с инвестициями Мельничка нашёл лекарства, которые могут помочь от коронавируса
Bulba Ventures инвестировал в стартап Gero. Мельничек вошёл в совет директоров
Bulba Ventures инвестировал в стартап Gero. Мельничек вошёл в совет директоров
По теме
Bulba Ventures инвестировал в стартап Gero. Мельничек вошёл в совет директоров

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.