Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стартап з партфеля Angels Band выпусціў AI-капірайтар. Тэстуем, здзіўляемся

Каманда лічыць, што іх генератар тэксту можа замяніць ручны капірайтынг.

4 каментарыя

Каманда лічыць, што іх генератар тэксту можа замяніць ручны капірайтынг.

Стартап з расійска-беларускімі каранямі CopyMonkey выпусціў рускамоўны AI-капірайтар для бізнэс-задач. Сэрвіс прапануе тэксты для сайтаў, блогаў, сацыяльных сетак і інтэрнэт-крам.

CopyMonkey — гэта каманда з трох чалавек, дваіх расійцаў і аднаго беларуса, якія пераехалі ў Латвію. Спецыялізуецца на АІ-капірайтынгу. У 2021 годзе стартап прыцягнуў $285 тыс. ад Angels Band, а таксама расійскіх і нідэрландскіх бізнэс-анёлаў.

— Сёння існуе некалькі нейрамадэлей генерацыі тэксту. Найбольш вядомай на міжнародным рынку з’яўляецца мадэль GPT3 ад OpenAI, якую каманда CopyMonkey дапрацавала пад рускамоўны рынак, — расказалі ў CopyMonkey. — Спачатку сэрвіс працаваў толькі для e-commerce-рынку. Цяпер каманда маштабавала мадэль генерацыі на новыя задачы і стылі, у выніку можна ствараць тэксты для бізнэсу: SEO-артыкулы, блог-пасты, апісанні тавараў і г. д.

Новы AI-капірайтар здольны замяніць ручны капірайтынг, сцвярджае CopyMonkey. Цяпер сэрвіс даступны для бясплатнага тэставання: кожны дзень у ім можна ствараць да 10 тэкстаў.

Журналіст dev.by апрабаваў генератар тэкстаў, зажурыўся і сышоў мяняць прафесію.

У рускамоўным сегменце цяпер створаныя дзве распрацоўкі — «Балабоба» ад Яндэкса, які генеруе гісторыі, жарты і народныя мудрасці, і нейрамадэль ruGPT3 ад Sber AI (цяпер Sber Devices) з адкрытым зыходным кодам. У 2021 годзе CopyMonkey ў калабарацыі са Сберам выпусцілі ў адкрыты доступ AI-капірайтар для генерацыі апісанняў тавараў на аснове тэхналогіі Сбера ruGPT3.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

CopyMonkey врать не будет

Это отличная возможность посмотреть на будущее Беларуси. В нем можно увидеть все айти-компании, которые будут работать в Беларуси в ближайшие годы. Dev.by показывает, что Беларусь имеет большой потенциал развития в этой области.

0

Как раз вруны они те еще) "Первый AI-копирайтер, который за несколько кликов помогает создавать текст для сайта, блога, социальных сетей и интернет-магазинов". Сopy.ai и куча аналогичных сервисов такие "Ну да, да, пошли мы нафиг".

0

В интернете и так стало проблемой найти какую-либо информацию, из-за кучи бесполезных статей, которые пишутся копирайтерами и не несут никакой смысловой нагрузки, зато хорошо seo оптимизированы и в топе всех поисковиков.
А теперь можно этот мусор в промышленных масштабах производить.
Но, судя по тексту, для школьных сочинений и дипломных работы он подходит отлично. А учебники по идеологии только AI всегда и писались.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement