Кошт крыптавалюты Toncoin зваліўся на 20% пасля затрымання Паўла Дурава
Да з’яўлення навін пра затрыманне заснавальніка месенджара Telegram Паўла Дурава цана TON знаходзілася на адзнацы 6,8 долара. Цяпер, паводле звестак біржы OKX, манета таргуецца па 5,6 долара, паведамляе РБК.
Да з’яўлення навін пра затрыманне заснавальніка месенджара Telegram Паўла Дурава цана TON знаходзілася на адзнацы 6,8 долара. Цяпер, паводле звестак біржы OKX, манета таргуецца па 5,6 долара, паведамляе РБК.
Капіталізацыя Toncoin скарацілася больш чым на 2 млрд долараў. З капіталізацыяй у 14,2 млрд долараў манета цяпер займае апошняе месца ў топе-10 найбуйнейшых крыптавалют рэйтынгу Coinmarketcap, дзе замацавалася вясной 2024 года, калі ейны курс пачаў актыўна расці. Пры гэтым у чэрвені каціроўкі TON дасягнулі гістарычнага максімуму — 7,8 долара пры капіталізацыі 17,8 млрд долараў.
Toncoin — крыптавалюта, якая з’явілася пры ўдзеле Паўла Дурава. Toncoin увайшоў у дзясятку крыптавалют па капіталізацыі ў верасні 2023 года.
Паводле ацэнак аналітыкаў, з тэхнічнага пункта гледжання найбліжэйшымі ўзроўнямі падтрымкі на графіку цаны TON выступаюць узроўні 4,45 і 5,15 долара. Аднак далейшы рух курса так ці інакш будзе залежаць ад развіцця сітуацыі з Дуравым.
Паўла Дурава затрымалі ў ноч на 25 жніўня ў парыжскім аэрапорце Ле Буржэ. Паводле даных французскіх СМІ, бізнэсоўцу могуць выставіць абвінавачванні ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку махлярстве і тэрарызме, праз адсутнасць мадэрацыі на платформе і адмову супрацоўнічаць з французскімі спецслужбамі.
Пазней французскія праваахоўныя органы працягнулі тэрмін часовага ўтрымання пад вартай Паўла Дурава на 48 гадзін.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.