Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Мужчына страціў вока і ўсталяваў замест яго пратэз з ліхтарыкам

На Reddit завірусілася гісторыя мужчыны, які пазбавіўся вока праз рак, але не страціў надзеі і замест яго ўставіў кіберпанкавы пратэз. Менш чым за суткі пост з відэа набраў 180 тысяч апвоўтаў і амаль 5 тысяч каментароў.

Пакінуць каментарый

Хлопец усталяваў сабе штучнае вока са святлодыёдам і акумулятарам, якое можна выкарыстоўваць у цемры замест ліхтарыка — напрыклад, для чытання або асвятлення пакоя.

Паводле яго слоў, усё «жалеза» надзейна «запакавана» ўнутры пратэза. Зарада хапае на 20 гадзін бесперапыннай працы, і ён не пераграваецца. Пакуль што для бяспекі аўтар відэа выкарыстоўвае ліхтарык толькі на палову магутнасці. Сваю распрацоўку ён назваў Titanium Skull Lamp.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.