Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Студэнты і маладыя спецыялісты расчараваліся ў бігтэхах

Бігтэх-кампаніі губляюць прывабнасць сярод амерыканскіх выпускнікоў і маладых спецыялістаў, піша Insider — яны шукаюць іншыя варыянты для ўстойлівай кар’еры.

1 каментарый
Студэнты і маладыя спецыялісты расчараваліся ў бігтэхах

Бігтэх-кампаніі губляюць прывабнасць сярод амерыканскіх выпускнікоў і маладых спецыялістаў, піша Insider — яны шукаюць іншыя варыянты для ўстойлівай кар’еры.

Большыя кампаніі — накшталт Meta, Google, Amazon, Microsoft, Salesforce, Oracle — і меншыя — накшталт Twitter і Snap — у суме летась і сёлета звольнілі дзясяткі тысяч людзей. Многія супрацоўнікі месяцамі шукаюць працу, але атрымліваюць адмовы, некаторыя праходзяць усе сумоўі ў FAANG-кампаніі, але атрымліваюць адмову, бо тыя працягваюць звальняць.

«Я вельмі моцна зняверыўся ў ІТ-галіне за мінулы год. Не зусім разумею, нашто наогул я туды ішоў», — адзначыў суразмоўца выдання, мідл-інжынер, які перайшоў у іншую сферу на ўдвая ніжэйшы заробак.

Для студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў айцішных кірункаў такія гісторыі не рэдкасць, а аднагодкі і настаўнікі раяць ім не ісці ў тэхнагіганты, якія раней лічыліся аднымі з самых надзейных кампаній з мноствам плюшак і высокімі заробкамі. Цяпер яны не здаюцца такімі стабільнымі, а будучыня ў іх з пункту гледжання кар’еры для маладых працаўнікоў стала нявызначанай. Акрамя таго, простыя праграмісцкія задачы ўсё лепш і лепш выконваюць АІ-інструменты накшталт ChatGPT.

Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек які ўмее ім карыстацца»
Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек, які ўмее ім карыстацца»
Па тэме
Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек, які ўмее ім карыстацца»

«Цяпер найгоршы час, каб быць джуніяр-інжынерам, ад 2000 года, калі лопнула бурбалка даткомаў», — адзначае Алін Лернер, сузаснавальніца і СЕО платформы Interviewing.io для праходжання трэніровачных сумоўяў з супрацоўнікамі ІТ-кампаній.

У Масачусецкім тэхналагічным інстытуце колькасць студэнтаў, якія выбіраюць спецыялізацыяй камп’ютарныя навукі і інжынерыю, у параўнанні з 2020 годам вырасла на 5% ад 735 да 774 чалавек. Але колькасць студэнтаў, якія выпускаюцца з гэтай спецыялізацыяй, упала на 12% летась у параўнанні з 2020-м ад 297 да 260 чалавек. У Прынстанскім універсітэце інфарматыка застаецца самай папулярнай профільнай дысцыплінай, але доля студэнтаў, якія яе выбіраюць, за год упала ад 12% да 9%.

Акрамя таго, колькасць студэнтаў і джуноў на Interviewing.io ў першым квартале ўпала ў 10 разоў год да года. Крызіс, паводле слоў Лернер, адчуваюць і студэнты топавых ВНУ, такіх як Стэнфард і МТІ, і джуны з бігтэх-кампаній. Кіраўніца платформы адзначыла, што калі кампаніі запавольваюць найманне і звальняюць, першымі «пад нож» ідуць пазіцыі джуноў, а наймаць іх цяпер ніхто не хоча.

«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота каб працаваць на некалькіх пасадах
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах
Па тэме
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах

Студэнты і маладыя спецыялісты па-ранейшаму хочуць будаваць айцішную кар’еру, але цяпер фокус ссоўваецца на вакансіі па-за межамі кампаній, якія ва ўсіх на слыху, адзначаюць эксперты пляцоўкі Handshake, што дапамагае студэнтам знайсці працу ў буйных ІТ-кампаніях. Напрыклад, у дзяржаўных арганізацыях — колькасць заявак на працу ў іх узляцела больш ніж у два разы. Між тым цікавасць студэнтаў да буйных брэндаў упала на 10%, а да кампаній, якія лічацца хуткарослымі — на 15%. Там дадалі, што студэнты перш за ўсё хочуць стабільную працу з добрым заробкам.

Таксама айцішныя студэнты ўсё часцей імкнуцца выкарыстоўваць свае веды ў кампаніях, якія робяць штосьці карыснае для грамадства, напрыклад, у галіне энергетыкі і экалогіі, а не проста атрымліваць вялікія грошы ў тэхнагігантах.

Шануеш remote? Паглядзі на прыдатныя вакансіі ў ІТ-кампаніях

Бігтэхі губляюць АІ-спецыялістаў — яны сыходзяць у стартапы або засноўваюць свае
Бігтэхі губляюць АІ-спецыялістаў — яны сыходзяць у стартапы або засноўваюць свае
Па тэме
Бігтэхі губляюць АІ-спецыялістаў — яны сыходзяць у стартапы або засноўваюць свае

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Web monkey негодуют