Студэнты Стэнфарда асвісталі кіраўніка Google на выпускной цырымоніі
Выступленне кіраўніка Google Сундара Пічаі на выпускной цырымоніі Стэнфарда скончылася пратэстам: дзясяткі студэнтаў пачалі пакідаць залу, калі Пічаі выйшаў на сцэну.

Падставай для пратэсту сталі кантракты Google з дзяржаўнымі структурамі. Студэнты крытыкавалі ўдзел кампаніі ў Project Nimbus — кантракце на $1,2 мільярда, паводле якога Google і Amazon прадастаўляюць воблачныя і ШІ-сервісы ізраільскім уладам. Таксама пратэстуючыя выступілі супраць супрацы Google з іміграцыйнай службай ЗША ICE.
На плакатах студэнтаў былі надпісы «ICE шпіёніць з дапамогай Google AI» і «Генацыд працуе на Google». Некаторыя ўдзельнікі акцыі махалі палесцінскімі сцягамі і скандавалі «Free Palestine».
«Мы сыходзім, таму што адмаўляемся праслаўляць карпарацыі, якія падпітваюць гэты гвалт, і выкарыстоўваем сваю сілу, каб абраць іншы шлях», — гаворыцца ў заяве арганізатараў пратэсту. Акцыю арганізавалі некалькі студэнцкіх групаў, уключаючы Stanford Students for Justice in Palestine, No Tech for Apartheid і Tech for Liberation.
Сам Пічаі падчас выступлення амаль не гаварыў пра ШІ і не стаў наўпрост адказваць на пратэст. «Я ведаю, што сёння я маю даваць вам парады. Але людзі таксама давалі мне шмат парадаў пра тое, што казаць. Насамрэч гэта была адна і тая ж парада — пра тое, чаго не казаць», — заявіў ён.
Ён таксама пажартаваў пра магчымую складанасць выступлення: «Людзі думалі, што мне будзе вельмі цяжка. У рэшце рэшт, гэта дзве апошнія літары майго прозвішча».
Пратэст супраць Пічаі стаў часткай больш шырокай хвалі незадаволенасці тэхналагічнымі лідарамі на выпускных цырымоніях у ЗША. Раней студэнты асвісталі былога кіраўніка Google Эрыка Шміта ды іншых спікераў, калі тыя гаварылі пра ШІ і яго будучыню.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.