Студэнты ўсё менш хочуць працаваць у ІТ-кампаніях
Прыкладна раз на два гады моладзевая арганізацыя National Society of High School Scholars, якая аб’ядноўвае найлепшых студэнтаў ЗША, апытвае іх аб тым, дзе яны хацелі б працаваць. У рэйтынгу ў асноўным кампаніі, якія ва ўсіх на слыху, але ён дае ўяўленне пра тое, якія сферы студэнтам больш імпануюць.
Многія гады ў топе пераважалі тэхнагіганты — напрыклад, у 2017-м яго ўзначальвала Google. Сёлета па выніках апытання больш як 10 тысяч зумераў яна на 7 месцы. Усе ніжэйшыя кампаніі ўпалі ў спісе ў параўнанні з 2022 годам:
Amazon — з 5 на 8 месца
Apple — з 8 на 9 месца
Netflix — з 11 на 15 месца
Microsoft — 13 на 16 месца
SpaceX — з 9 на 22 месца
Spotify — з 3 на 26 месца
Sony — з 21 на 30 месца
Tesla — з 15 на 33 месца
Adobe — з 35 на 47 месца
Instagram — з 43 на 48 месца
Airbnb — з 27 на 49 месца
Intel — з 67 на 81 месца
Samsung — з 60 на 82 месца
Facebook — з 79 на 94 месца
Цікава, што Dell са сваёй строгай RTO-палітыкай дадала 20 пазіцый і спынілася на 68-й, а IBM паднялася з 93 на 88 месца. Таксама з 71 радка ў рэйтынг увайшла распрацоўшчыца ChatGPT, а з 20-й — Nintendo.
Часткова падзенне прывабнасці ІТ для студэнтаў звязана з сітуацыяй на рынку: яны папросту глядзяць, хто цяпер наймае, тлумачыць Business Insider. Апошнім часам у галіне праходзілі шматтысячныя звальненні. Паводле даных студэнцкага джабборда Handshake, пры выбары месца працы выпускнікі 2024 года аддаюць прыярытэт прафесійнай стабільнасці. І ў пошуку ўстойлівай працы доля заявак, пададзеных імі ў айцішныя кампаніі, знізілася ў параўнанні з выпускам 2022 года на 19%.
Акрамя гэтага, важную ролю для студэнтаў грае імідж кампаніі, разгляданай у якасці месца працы. ІТ-кампаніі сваю рэпутацыю моцна падмачылі ўсё тымі ж бесцырымоннымі звальненнямі.
Сярод галін, цікавасць да якіх з боку студэнтаў наадварот расце, — ахова здароўя і ўрад. Першая паказала высокую значнасць у часе пандэміі, тым больш тут назіраецца моцны недахоп кадраў. Праца на пасадах у федэральным урадзе гучыць не так модна, як у бігтэху, але затое дае тыя патрэбныя студэнтам гарантыі.
Читать на dev.by