Сорамна? Пра што айцішнікі не пішуць у рэзюмэ
Спыталі ў чытачоў, якога досведу яны лічаць за лепшае не афішаваць. А ці хаваеце штосьці вы? Пішыце ў каментарах.
Спыталі ў чытачоў, якога досведу яны лічаць за лепшае не афішаваць. А ці хаваеце штосьці вы? Пішыце ў каментарах.
Спыталі ў чытачоў, якога досведу яны лічаць за лепшае не афішаваць. А ці хаваеце штосьці вы? Пішыце ў каментарах.
— Замяняю ў рэзюмэ імя адной кампаніі і род дзейнасці, бо рабіў там бэкэнд для adult-вэбкаму.
Гэта было ў перыяд пандэміі: я прыйшоў у кампанію, якая пазіцыянавала сябе ў сферы забаў, і працаваў там, пакуль каранавірус не адступіў. У кампаніі было некалькі даччыных прадуктаў, многія далёкія ад adult-сферы, — вось адзін з іх я і пазначаю, каб эйчараў не бянтэжыць.
Пару разоў на тэхнічных сумоўях інтэрв’юеры па маіх адказах здагадваліся, чым насамрэч я займаўся, — такіх кампаній у свеце няшмат, а дадайце VR і адразу будзе зразумела: вэбкам. Пацешна, што яшчэ праз некалькі хвілін гэтыя тэхсумоўі скочваліся ў размовы «за жыццё» і роспыты пра самы трэ — і шок-кантэнт.
З той кампаніі я звольніўся праз пару гадоў. Чаму — ды таму што ў іншай барыста лепш робіць каву (гэта жарт). Насамрэч «прадаўся» за лепшыя ўмовы.
— Будучы студэнтам БДУІР, выкладаў у адной ІТ-школе — devby.io пісаў пра яе.
Калі мой таварыш паклікаў мяне туды працаваць, мне здавалася, што гэта добры досвед, які можа ўпрыгожыць рэзюмэ. Але цяпер я так не думаю: у школы не найлепшая рэпутацыя.
Я адвёў усяго адную групу — і сышоў. Нашае супрацоўніцтва мне не спадабалася амаль ад самага пачатку, але было шкада вучняў — не хацелася кідаць іх. Паралельна я працаваў у ІТ-кампаніі, так што мне ёсць, чым закрыць гэты перыяд у сваім рэзюмэ.
— На пачатку сваёй працоўнай кар’еры трапіў у кампанію пры БРСМ (назва ў яе іншая). Прапрацаваў там нядоўга, у рэзюмэ гэты досвед ніколі не пазначаў — ну, бо да ІТ ён не меў дачынення.
Але неяк эйчарка ў адной кампаніі, куды я толькі-толькі ўладкаваўся і прынёс у першы дзень дакументы, адкрыла маю працоўную, скурчыла незадаволеную грымасу і сказала, што я нахлусіў у рэзюмэ. Далей вось такі дыялог:
— Ніякай хлусні!
— А чаму ж вы не пазначылі, што працавалі вось там, вам сорамна?
— Не, проста нерэлевантны досвед.
— Ну-ну…
У кампаніі я прапрацаваў крыху больш за два гады, з задавальненнем успамінаю той час. Нуй надалей ніхто больш не сарамаціў мяне за той запіс у маёй працоўнай. Так і не зразумеў, што гэта было — можа, рэтраградны Меркурый.
А вы пра які досвед хацелі б забыць?
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
наоборот, работа в БРСМ или ОАЦ, сотрудничество с органами это плюс в резюме. такие даже на западе выше ценятся и визу без очереди получают в евросоюз пожизненно
Pecunia non olet — Деньги не пахнут
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Зря он стесняется вебкама. Это очень интересно с технической точки зрения: высокие нагрузки, низкие задержки, большие скорости. Считаю, это плюс в резюме.
Оно то плюс. Но на техническом собесе.
Но в рекрутинге на фильтрации резюме может оказаться воинствующая феминистка, у которой глаза кровью нальются из-за опыта работы в индустрии полной объективации)) Или ещё как-нибудь модно шарики за ролики заедут. Например на базе религиозности и греховности разврата.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 мая 2024, 15:44
так ее можно бить на ее же поле - "мое тело мое дело" - хочу продаю, хочу в хиджабе хожу.