Суд ЕС адхіліў апеляцыі Synesis з нагоды санкцый
Санкцыі супраць кампаніі і яе заснавальніка застаюцца ў сіле.
Санкцыі супраць кампаніі і яе заснавальніка застаюцца ў сіле.
Санкцыі супраць кампаніі і яе заснавальніка застаюцца ў сіле.
Суд Еўрасаюза адхіліў апеляцыі Synesis на рашэнні пра ўключэнне ў санкцыйныя спісы кампаніі і яе заснавальніка Аляксандра Шатрова.
Рашэнне суддзі ад 13 верасня 2023 года ўжо даступнае на сайце суда на французскай і нямецкай мовах.
Нагадаем, кампанія трапіла пад санкцыі ЕС яшчэ ў снежні 2020 года праз Kipod. У ЕС вырашылі, што, даўшы ўладам сістэму распазнавання твараў, кампанія нясе адказнасць за рэпрэсіі дзяржавы супраць грамадства.
«Synesis забяспечыла беларускія ўлады платформай назірання, здольнай аналізаваць відэа з ужываннем тэхналогіі распазнавання твараў. Гэта робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі беларускага дзяржаўнага апарату ў адносінах да грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.
Работнікам Synesis забараняецца весці камунікацыю на беларускай мове, што робіць кампанію адказнай за парушэнне працоўнага права.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і Міністэрства ўнутраных спраў значацца карыстальнікамі сістэмы, распрацаванай Synesis. Такім чынам кампанія атрымлівае выгады, падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі.
CEO Synesis Аляксандр Шатроў публічна крытыкаваў пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі і перамяншаў значэнне сітуацыі з недахопам дэмакратыі ў Беларусі».
Персанальныя санкцыі супраць Аляксандра Шатрова былі ўведзеныя ў чэрвені 2021 года. Матывіроўка — аналагічная.
«Генеральны дырэктар і ўладальнік ТАА Synesis Аляксандр Шатроў адказны за рашэнне кампаніі даць беларускім уладам платформу назірання Kipod, здольную аналізаваць відэа з ужываннем тэхналогіі распазнавання твараў. Такім чынам, ён спрыяе падаўленню грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржапарату».
У Synesis неаднаразова заяўлялі пра сваю нязгоду з абвінавачваннямі і намерам судзіцца з Радай ЕС.
У лютым 2022 года санкцыі ў дачыненні да Synesis і Шатрова прадублявалі і ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Удивительное рядом?
Как там п....я поживает? [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Всего лишь помогли сделать государство-концлагерь. Что тут такого
затое ў шатрова раяль у кандыцыянаваным памяшканні)))