Заснавальніц стартап-хаба Imaguru завочна прысудзілі да 11 і 12 гадоў калоніі і агульнага штрафу ў $160 тыс.
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд у крымінальнай справе супраць прадстаўніц стартап-хаба Imaguru. Пра гэта паведамляе Генпракуратура.
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд у крымінальнай справе супраць прадстаўніц стартап-хаба Imaguru. Пра гэта паведамляе Генпракуратура.
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд у крымінальнай справе супраць прадстаўніц стартап-хаба Imaguru. Пра гэта паведамляе Генпракуратура.
Кафаўндарку і экс-CEO Imaguru Таццяну Марыніч суд завочна прысудзіў да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штрафу сумай 7000 базавых адзінак (280 тысяч рублёў, або 80 тысяч долараў).
Кафаўндарку Насту Хамянкову завочна прысудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і аналагічнага штрафу ў 7000 базавых велічынь.
«Паколькі Марыніч і Хамянкова схаваліся ад правасуддзя, крымінальная справа ў дачыненні да іх разгледжаная ў парадку спецыяльнай вытворчасці», — паведаміла Генпракуратура.
Таццяну Марыніч і Насту Хамянкову абвінавачвалі агулам па 10 артыкулах крымінальнага кодэкса. Суд прызнаў іх вінаватымі, у прыватнасці, у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам, ухіленні ад выплаты падаткаў, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, дыскрэдытацыі Беларусі.
Яшчэ адным абвінавачаным у справе праходзіў дырэктар Imaguru Яўген Пугач, які знаходзіўся пад вартай ад ліпеня 2023 года.
Яго прызналі вінаватым у закліках да санкцый і ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Суд прысудзіў Пугача да 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў або 5,7 тыс. долараў).
Стартап-хаб Imaguru працаваў у Мінску ад 2013 года. Вясной 2021 года быў закрыты — холдынг «Гарызонт», у якога хаб арандаваў памяшканне, скасаваў дамову ў аднабаковым парадку. У 2023 годзе КДБ прызнаў Imaguru «экстрэмісцкім фармаваннем». Цяпер стартап-хаб працуе ў Варшаве.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.