Суд у ЗША часова забараніў угоду Microsoft і Activision Blizzard
Акруговы суд Сан-Францыска выдаў часовую забарону на завяршэнне ўгоды паміж Microsoft і студыяй Activision Blizzard.

Раней з пазовам у суд звярнулася Федэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC). Ведамства падало пазоў 12 чэрвеня, каб не даць кампаніям укласціся ў тэрмін перад закрыццём угоды да 18 ліпеня. Бакі спадзяваліся завяршыць угоду ўжо 16 чэрвеня. У выпадку паспяховага завяршэння ўгоды гэта будзе адная з найбуйнейшых угод на рынку відэагульняў і найбуйнейшая пакупка ў гісторыі Microsoft (за $68,7 мільярда).
Цяпер кампаніям давядзецца чакаць да 22-23 чэрвеня, калі адбудзецца судовае пасяджэнне з нагоды магчымага падаўжэння тэрміну судовай забароны. Таксама супраць зліцця кампаній раней выступіла Упраўленне па канкурэнцыі і рынках Вялікабрытаніі (CMA). Аднак Еўракамісія ўхваліла ўгоду, пасля таго як Microsoft паабяцала заключаць ліцэнзійныя пагадненні на гульні студыі з іншымі гульнявымі сэрвісамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А надо совсем запретить.
подозреваю что у сони чемоданчики кончатся раньше чем у мелкомягких
в сша чемоданчик надо менять на грузовик с деньгами
это в европе чемоданчика достаточно было