«Вар'яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
Ілан Маск заявіў, што яго электрамабільная кампанія павялічвае ўзнагароджанне інжынерам, якія працуюць у АІ-камандах. Гэта яго адказ на спробы OpenAI перавабіць таленавітых АІ-спецыялістаў, якім там прапаноўваюць вялікія грошы.

«Яны агрэсіўна завабліваюць інжынераў Tesla велізарнымі зарплатнымі прапановамі, і, на жаль, у некаторых выпадках у іх гэта атрымалася», — пракаментаваў бізнэсовец палітыку канкурэнтаў на мінулым тыдні.
Так Маск адрэагаваў на артыкул Тhe Information пра тое, што спецыяліст па машынным навучанні Ітан Найт перайшоў у xAI. Паводле слоў Маска, Найт збіраўся сыходзіць у OpenAI, таму было пажадана, каб той перайшоў у яго ж АІ-стартап.
Выданне сцвярджае, што ўсяго ў xAI, запушчаны мінулым летам, ужо перайшлі тры былыя інжынеры Tesla. Найт кіраваў тут камандай па распрацоўцы машыннага зроку для аўтапілота.
«Вайна за АІ-таленты — самая вар’яцкая з усіх войнаў за таленты, якую я хоць калі бачыў», — дадаў Маск.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.