Расійскага супрацоўніка Epic Games абвінавацілі ў злівах даных, банах аўтараў і продажы кодаў Fortnite
Два блогеры абвінавацілі супрацоўніка Epic Games Аляксея Громскага ў шэрагу парушэнняў, уключаючы зліў канфідэнцыйнай інфармацыі, продаж кодаў з каштоўнымі прадметамі для Fortnite, баны аўтараў, а таксама прасоўванне сяброў з мэтай зарабіць.
Два блогеры абвінавацілі супрацоўніка Epic Games Аляксея Громскага ў шэрагу парушэнняў, уключаючы зліў канфідэнцыйнай інфармацыі, продаж кодаў з каштоўнымі прадметамі для Fortnite, баны аўтараў, а таксама прасоўванне сяброў з мэтай зарабіць.
Расследаванне пра карупцыю ў расійскай супольнасці гульні апублікаваў блогер пад нікам «Упола Фортнайт». Над ролікам працавалі двое карыстальнікаў. Аўтары паведамілі, што Громскі ў якасці супрацоўніка кампаніі паведамляў пра будучыя абнаўленні, а таксама зліваў даныя пра заробкі розных стваральнікаў карт для творчага рэжыму Fortnite. Такім чынам Громскі хацеў даказаць, колькі можна насамрэч зарабіць праз Fortnite Creative.
Блогеры сцвярджаюць, што Громскі таксама зарабляў на продажы кодаў для гульні, прасоўваў сваіх людзей у творчым рэжыме, каб менавіта іх карты траплялі ў топ. Супрацоўнік нібыта блакаваў тэгі іншых аўтараў з Расіі, каб яны не маглі атрымліваць узнагароджанне са сваіх тэгаў.
Аналагічны ролік з выкрыццём Громскага з’явіўся на англамоўным канале Epic Corruption, аднак яго выдалілі на просьбу кампаніі. Сама Epic Games заявіла, што ўжо заблакавала Громскага, які працуе ў кампаніі на кантракце, ва ўнутраных сістэмах. Кампанія пачала ўласнае расследаванне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.