Тайланд уводзіць электронныя візы 1 студзеня 2025 года. Беларусаў таксама тычыцца
Ад 1 студзеня 2025 года ў пасольствах і генеральных консульствах Тайланда ва ўсім свеце запрацуе сістэма электронных віз. Пра гэта паведамляе пасольства Тайланда ў Маскве.
Ад 1 студзеня 2025 года ў пасольствах і генеральных консульствах Тайланда ва ўсім свеце запрацуе сістэма электронных віз. Пра гэта паведамляе пасольства Тайланда ў Маскве.
— Пасольства Каралеўства Тайланд у Маскве абвяшчае пра завяршэнне практыкі падачы дакументаў на візу па дзейнай сістэме і запуск сістэмы электроннай візы ў Тайланд (e-Visa) з афлайн-метадам аплаты, — паведамілі ў пасольстве.
Пасольства будзе прымаць заявы на атрыманне візы любога тыпу да 24 снежня 2024 года. Афармленне электронных віз запусцяць ад 7:00 (па мінскім часе) 1 студзеня 2025 года.
Падаць заяву на атрыманне электронных віз могуць грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі, Расіі, Узбекістане, Арменіі, Малдове.
Гэта можна будзе зрабіць праз партал thaievisa.go.th, тэрмін разгляду заявы — 14 рабочых дзён.
Усе заявы на атрыманне электроннай візы могуць падавацца самімі заяўнікамі або іх прадстаўнікамі.
Пасля ўхвалення заявы на атрыманне e-Visa заяўніку адправяць ліст з пацвярджэннем на электронную пошту. Яго спатрэбіцца раздрукаваць, каб паказаць у аэрапорце пры вылеце, а таксама мясцовай іміграцыйнай службе па прылёце.
Дакументы, якія падаюцца на візу, неабходна будзе перакласці на англійскую мову і натарыяльна засведчыць. Працаўнікі консульства могуць запытаць дадатковыя звесткі, а таксама паклікаць на сумоўе, папярэджваюць у пасольстве.
Таксама ў пасольстве паведамілі, што цяпер недаступная анлайн-аплата візавых збораў .
«Пасля падачы заявы на візу ў сістэме e-Visa заяўнікі або іх прадстаўнікі атрымаюць пацвярджальны дакумент з рэквізітамі плацяжу і QR-кодам. Аплаціць збор можна будзе толькі гатоўкай у доларах ЗША ў пасольстве Каралеўства Тайланд у Маскве на працягу 14 дзён пасля атрымання заяўнікам пацвярджальнага дакумента», — гаворыцца ў паведамленні.
Але ў пасольстве не ўдакладнілі, ці тычыцца гэтае патрабаванне ўсіх заяўнікаў або толькі грамадзян Расіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
кайф, как раз лечу в тай
Как обычно псевдо онлайн заканчивается личным визитом в посольство, да ещё и в Москве, хотя подавать можно и из других стран.