Таксама доўга, але хутчэй. Як айцішнікі шукаюць працу за мяжой — рэсёрч
У пару месяцаў уклалася крыху больш за 40% суіскальнікаў.
У пару месяцаў уклалася крыху больш за 40% суіскальнікаў.
У пару месяцаў уклалася крыху больш за 40% суіскальнікаў.
Мы працягваем разбіраць студзеньскую анкету пра тое, як айцішнікі шукалі працу ў 2023–2024 гадах. Гэтым разам аналізуем адказы тых, хто ў часе пошукаў знаходзіўся за мяжой.
Крыху менш за палову тых, хто запоўніў анкету (228), шукала працу ў ІТ, будучы па-за межамі Беларусі. Нескладана выказаць здагадку, што гэта хутчэй спецыялісты з досведам, і адказы гэта пацвярджаюць: 86% прылічылі сябе да мідлоў і вышэйшых, астатнія — джуны альбо інтэрны. Самая шматлікая ўзроставая катэгорыя — 26-35 гадоў, да яе належыць больш за 60% рэспандэнтаў.
Прычыны пошукаў банальныя для крызіснай сітуацыі: 42% страцілі працу па волі кампаніі, 35% звольніліся самі, пры гэтым амаль усе ў якасці прычыны звальнення пазначылі незадаволенасць узроўнем зп. Некалькі чалавек (у асноўным у Грузіі) адказалі, што хацелі рэлакавацца, але не сустрэлі разумення працадаўцы.
Гэты расклад прыкметна адрозніваецца ад таго, што ў Беларусі: там тых, каго звольнілі і хто звольніўся, менш (37% і 22%), затое шмат «першашукальнікаў» (22%). За мяжой жа тых, хто шукае першую працу ў ІТ, амаль няма (ёсць толькі адзін дарослы «ўвайсцішнік», які праходзіць лабараторыю ў польскім Andersen).
Досвед не ратаваў супрацоўніка ад скарачэння: сярод звольненых з ініцыятывы кампаніі сеньёраў нават больш, чым мідлоў.
Так што ўсярэднены партрэт суіскальніка за мяжой выглядае так: малады, але не юны сеньёр або мідл, якога скарацілі пасля рэлакацыі.
Дзве траціны (66%) суіскальнікаў-рэлакантаў шукалі працу, будучы ў Польшчы. Амаль 10% — у Грузіі, крыху больш за 8% — у Літве, па некалькі чалавек — на Кіпры, у Іспаніі, Турцыі, Казахстане, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША, і іншых краінах. У цэлым гэта адпавядае геаграфіі рассялення беларускіх айцішнікаў пасля вялікага зыходу.
Адгукацца даводзілася шмат. Толькі чвэрць праявіла стрыманасць у водгуках, зрабіўшы не больш за 10. Умераных (10 + водгукаў) крыху менш за траціну. Кожнаму пятаму прыйшлося адгукацца на вакансіі 50+ разоў, такой жа колькасці суіскальнікаў — 100+ разоў. Восем чалавек сцвярджаюць, што зрабілі гэта 500+ раз. З іх толькі дваім удалося знайсці працу, астатнія сямёра яшчэ шукаюць.
Большасць рэспандэнтаў офераў не перабіралі: 30% атрымалі толькі адзін.
Кожны чацвёрты мог выбраць з 2-3 офераў (але не ўсіх яны задаволілі), і толькі 11 чалавек маглі пахваліцца вялікай колькасцю, у астатніх вынік — 0.
Поспехам пошукі ўвянчаліся ў 62% суіскальнікаў (пар.: у Беларусі ў 58%). Больш як траціна (36%) працы так і не знайшла.
Астатнія ні «так», ні «не»: кагосьці ўзялі часова, кагосьці на стажыроўку, хтосьці адмовіўся ад офера. Знайшоўся і чалавек у роспачы: яму здаецца, што ён unhireable.
Сярод тых, хто працу знайшоў, 19% (26 са 140) уклаліся ў тэрмін да месяца, у 35% (48 са 139) сышло на пошукі 1-2 месяцы, у 31% (43) — 3-4 месяцы, у 9% (13) — 5-6 месяцаў, 5% (7 з 139) выдаткавалі больш за паўгода.
Характэрна, у Беларусі доля хуткіх і ўдачлівых (офер не пазней за 2 месяцы) такая ж, як і за мяжой.
А вось тым, каму доўга (ад 3 месяцаў) не шанцавала, на радзіме не шанцавала даўжэй, чым на чужыне. За мяжой амаль траціна змагла-такі знайсці працу за 3-4 месяцы, а вось у Беларусі менш за чвэрць, астатнія шукалі да паўгода і даўжэй.
Сярод тых, хто працы дагэтуль не знайшоў, 28% шукаюць яе больш за паўгода. У выпадку з Беларуссю такіх 41%.
Але цікава паглядзець і на тэрміны пошукаў усіх рэспандэнтаў, уключаючы тых, хто не знайшоў ці ўсё яшчэ шукае.
Да месяца, як у старыя добрыя часы, шукалі працу 13%. Тых, хто шукаў/шукае 1-2 месяцы і 3-4 — пароўну, па 30%. У 11% пошукі працягваліся (-юцца) 5-6, у 16% — больш за паўгода.
Як ні дзіўна, не толькі на Захадзе. Так, тры чацвёртыя (76%) прынялі оферы з Еўропы, а кожны дзясяты — у ЗША/Канадзе. 10 чалавек (7%) адказалі, што знайшлі працу ў Беларусі, трое — што ў Расіі. Зрэшты, большасць працаўладкаваных у РБ усё роўна працуе на заходніх праектах, пара чалавек — на расійскіх.
Незалежна ад рэгіёна новага месца працы ў большасці рэспандэнтаў (71%) зп вырасла, у 15% не змянілася, у астатніх знізілася. А ў аднаго ліда ў Польшчы вось так: «Gross вырас, netto ўпала праз іншае падаткаабкладанне».
Тры чвэрці (74%) айцішнікаў за мяжой адзначылі, што знайсці працу ў 2023–2024 гадах стала істотна складаней. А менавіта:
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
это все фейки. на сайте занятости населением почти 400 вакансий с тэгом "программист".
Грустноватая статистика
4 месяца в поиске работы на PHP 3 года опыта Гданьск, но ищу почти везде в том числе готов работать и на рынок рф с переездом туда, пока безрезультатно 6 собесов много очень много кандидатов, занимательный факт: будучи джуном в начале карьеры работу было найти проще чем сейчас мидлом:(
в польше голод нищета ничего нет и кабаны-людоеды
не будь лакеем у руских - иди в белорусский нии! быть обслугой у руских стыдно - в родном нии работать престижно
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лютага 2024, 15:25
Похапэ ещё жив???
Скоро нужда заставит в свой родной колхоз релоцировься)
Кто устраивался в какой-нибудь российский банк - расскажите, как там и как они нанимают?)
У каждого свой опыт, много слышал, что в Польше работу тяжело найти, многие сидят по полгода, у меня наоборот позитивный опыт. В ноябре искал работу, на старой было сокращение, на новый проект не брали из-за зарплаты, была сильно выше рынка, контора переводила из доллара в злотые, когда злотый упал, повезло тогда. Отправлял только на ремоут вакансии, только на английском, никаких местных контор с вакансиях на польском. За пару недель имел 4 офера, аутсорс, еще через 2 еще 2 офера от продуктов, тут они медленно работают, аутсорс бодрее процесс интервью проводит. В итоге последний месяц отработки уже работал на 2х работах. Уже 4 месяца прошло, одна из контор, которым отказал, написала, спрашивали, не передумал ли, может к ним хочу. Хотя в линкедине действительно было видно по 50-100 откликов на те вакансии. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] В целом такой опыт.
А какой у вас стек приблизительно?
на вопросы боты никогда не отвечают)
На ютубе есть ролики про выросшее количество RV на обочинах в SF & Mountain View. Часть RV припаркованы у офисов и парковок Uber, и других модных стартапов. Около некоторых RV на помойке валяются книжки cracking code & system architecture interview.
Догадываюсь даже что за канал и кто автор: рускоязычный чувак живет в Калифорнии, поливает грязью и желчью все что его окружает. Видно, что его терзает зависть к более успешным коллегам, мучают комплексы и нереализованные амбиции. Страдает бедолага, но что-то на родину не торопиться.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2024, 14:47
Свободная же страна, имеет право, не?
Может антидепрессантов по страховке не выдали. А алкашка в штатах д***мовая.
Или нынче только снежинки имеют право на своё мнение?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2024, 17:07
Да, полностью имеет. Но не стоит его рассказы выставлять как истину в последней инстанции. Там забавный персонаж. Любит еще возле офисов биг тех компаний поошиваться и порасказывать как там несчастливы работники и в каких ужасных условиях работают. Очень похоже на истории с болот о несчастных бегунках.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2024, 18:45
К счастью зомбирование FAANG ещё действует на бандерлогов.
На вакансию в FAANG будет 100+ отзывов, на Embedding Hardware 10+
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]