Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Тэхдыр Meta кажа, што ШІ заб’е аплікацыі. Гендыр Microsoft кажа тое самае пра SaaS-мадэль

ШІ цалкам можа выцесніць аплікацыі і стаць базавым спосабам выкарыстання тэхналогій. Пра гэта распавёў тэхнічны дырэктар Meta Эндру Басворт у нядаўнім выпуску падкаста Andreessen Horowitz. Гэта венчурная фірма была адным з першых інвестараў Facebook.

Пакінуць каментарый

Паводле Басворта, зараз у людзей цэлы «заапарк» аплікацый. Але замест таго, каб выбіраць патрэбную для кожнага выпадку — напрыклад, Spotify, каб паслухаць музыку, ён бы аддаў перавагу проста сказаць штучнаму інтэлекту, чаго хоча, і каб той сам усё зрабіў.

«Я не хачу замарочвацца, якую праграму трэба адкрыць, каб нешта зрабіць. Мы прызвычаіліся так рабіць, таму што так было на працягу ўсёй гісторыі лічбавай вылічальнай тэхнікі», — сказаў Басворт.

ШІ можа цалкам перавярнуць узаемадзеянне з аплікацыямі. Гэта будзе карысна для карыстальнікаў і жахліва — для кампаній, лічыць тэхдырэктар. Гэта закране цэлае пакаленне кампаній, якія імкнуцца як мага мацней прывязаць да сябе карыстальнікаў — Басворт сцвярджае, што сам не жадае прывязвацца. Таксама наступ ШІ можа прымусіць такія кампаніі, як Spotify і Netflix, перагледзець мадэль манетызацыі сваіх сэрвісаў.

Басворт адзначае, што ў пераходзе ад аплікацый да ШІ-інтэрфейсаў у выніку больш станоўчага, чым адмоўнага. І цяпер значэнне будзе мець тое, як аплікацыя спраўляецца са сваёй задачай, а таксама суадносіны кошту і прадукцыйнасці. «Многім кампаніям гэта не спадабаецца», — падсумаваў ён.

Падобнае пра ўплыў ШІ казаў кіраўнік Microsoft Сацья Надэла ў студзені. Ён прадказваў хуткую смерць традыцыйных бізнес-аплікацый, якія заменяць ШІ-агенты. Аналітыкі кансалтынгавай фірмы AlixPartners сцвярджаюць, што разважальныя мадэлі і ШІ-агенты ўжо падрываюць SaaS-мадэль (гаворка пра ПЗ, размешчанае ў «воблаку» і даступнае праз сеціва). Паводле іх, ціск прагрэсу, і вельмі моцны, ужо адчуваюць больш як 100 праграмных кампаній сярэдняга памеру. Там прагназуюць, што цягам двух гадоў існаванне многіх такіх кампаній апынецца пад пагрозай.

CTO Meta параіў супрацоўнікам якім не падабаецца палітыка кампаніі пайсці папрацаваць куды-небудзь яшчэ
CTO Meta параіў супрацоўнікам, якім не падабаецца палітыка кампаніі, пайсці папрацаваць куды-небудзь яшчэ
Па тэме
CTO Meta параіў супрацоўнікам, якім не падабаецца палітыка кампаніі, пайсці папрацаваць куды-небудзь яшчэ
У Windows з’явіліся ШІ-агенты якія дапамогуць змяняць налады
У Windows з’явіліся ШІ-агенты, якія дапамогуць змяняць налады
Па тэме
У Windows з’явіліся ШІ-агенты, якія дапамогуць змяняць налады
Чытайце таксама
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
7 каментарыяў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.