Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Telegram атрымаў раздзел «Мой профіль», рэкамендацыі каналаў у пошуку і бестэрміновую геалакацыю

Месенджар атрымаў новы раздзел «Мой профіль», змяніўся пошук, адміністратары груп атрымалі новыя інструменты кіравання.

2 каментарыя

У наладах асабістага акаўнта з’явіўся раздзел «Мой профіль». У яго можна дадаць і змяніць асабістую інфармацыю, у тым ліку дату нараджэння і спасылку на свой канал, а таксама ўбачыць, як профіль выглядае для іншых карыстальнікаў.  У наладах цяпер можна адключыць апавяшчэнні пра рэакцыі на паведамленні і ўключыць апавяшчэння пра рэакцыі на «Гісторыі».

У меню пошуку з’явілася ўкладка «Каналы». Акрамя каналаў, на якія падпісаны карыстальнік, у ёй ёсць спіс рэкамендацый з каналамі на падобныя тэмы. У Telegram Desktop з’явілася падтрымка хуткага прагляду спасылак, карыстальнікі таксама атрымалі магчымасць бестэрмінова трансляваць сваю геалакацыю ў чат або групу.

Адміністратары груп змогуць выбіраць адразу некалькі паведамленняў і здзяйсняць некалькі дзеянняў адначасова. У новым меню можна выбраць, якія меры будуць прымяняцца да кожнага з аўтараў паведамленняў і якія правы будуць абмежаваныя замест поўнай блакіроўкі. Цяпер адміністратары могуць выбраць максімальную колькасць рэакцый для кожнай публікацыі.

У Telegram зявілася новая схема крадзяжу акаўнтаў
У Telegram з’явілася новая схема крадзяжу акаўнтаў
Па тэме
У Telegram з’явілася новая схема крадзяжу акаўнтаў
Telegram достиг положительного денежного потока в первом квартале
Telegram достиг положительного денежного потока в первом квартале
По теме
Telegram достиг положительного денежного потока в первом квартале
«Очередной выстрел в ногу»: Дуров прокомментировал удаление Telegram из китайского App Store
«Очередной выстрел в ногу»: Дуров прокомментировал удаление Telegram из китайского App Store
По теме
«Очередной выстрел в ногу»: Дуров прокомментировал удаление Telegram из китайского App Store

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

рекомендации каналов в поиске

Прикроют из-за этого.

0

О, я прям настродамус, через несколько часов после этого коммента на allinpod бан телеги в штатах анонсировали.