Telegram дазволіць беларусам абмежаваць кола людзей, якія могуць пісаць ім паведамленні
Ад 1 красавіка ўсе карыстальнікі Telegram з Беларусі, Украіны і Расіі змогуць абмяжоўваць спіс тых, хто можа дасылаць ім асабістыя паведамленні. Навіну ўчора анансаваў Павел Дураў.
Ад 1 красавіка ўсе карыстальнікі Telegram з Беларусі, Украіны і Расіі змогуць абмяжоўваць спіс тых, хто можа дасылаць ім асабістыя паведамленні. Навіну ўчора анансаваў Павел Дураў.
Заснавальнік месенджара напісаў, што «4 дні таму рускамоўныя карыстальнікі сталі скардзіцца на паведамленні ад незнаёмцаў з заклікамі да тэрактаў».
На працягу гадзіны пасля атрымання скаргаў каманда прыняла меры і прадухіліла «дзясяткі тысяч» спробаў адпраўкі такіх паведамленняў. А Telegram-акаўнты тысяч удзельнікаў флэшмобу былі навечна заблакаваныя.
Таксама месенджар укараняе рашэнні на аснове АІ для яшчэ больш эфектыўнай фільтрацыі падобных паведамленняў. «Telegram — не месца для спам-рассылак і заклікаў да гвалту», — сказаў на заканчэнне Дураў.
Напярэдадні Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Telegram усё больш становіцца «інструментам у руках тэрарыстаў». Паводле яго слоў, Крэмль чакае ад Паўла Дурава «большай увагі» да праблемы. Пяскоў таксама запэўніў, што планаў блакаваць Telegram у Расіі «на гэты момант няма».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.